Пётр Захаравіч Калінін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
+ катэгорыя, інш. звесткі, дапаўненне
Радок 29:
П. З. Калінін нарадзіўся ў 1902 годзе на хутары Альховікі (сучасны [[Шумілінскі раён]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]).
 
З 1939 г. намеснік наркома земляробства [[БССР]] і 1-ы сакратар Вілейскага абкома [[Камуністычная партыя Беларусі|КП(б)Б]]. У час Вялікай Айчыннай вайны 2-і сакратар ЦК КП(б)Б, член ваеннага савета 21-й арміі, намеснік начальніка штаба партызанскага руху пры ваенсавеце Заходняга фронту. З верасня (катрычніка<ref name="milby">[http://www.mod.mil.by/51partizany.html Партизанское движение в Белоруссии]{{ref-ru}}</ref>) 1942 г. — начальнік [[Беларускі штаб партызанскага руху|Беларускага штаба партызанскага руху]].
 
З 1944 года 1-ы сакратар Гродзенскага абкома КП(б)Б, а з 1948 года — намеснік старшыні Савета міністраў БССР. З 1951 года П. З. Калінін займае пасаду міністра [[саўгас]]аў, дарожнай і [[транспарт]]най гаспадаркі, хлебапрадуктаў БССР.
 
[[Дэпутат]] Вярхоўнага Савета БССР (1938—1955, 1959—1963 гг.), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946—1958).
 
Аўтар кнігі ''Партизанская республика. — М.: Воениздат, 1964.''
 
== Памяць ==
У 1967 годзе Пастановай СМ БССР імя П. З. Калініна было прысвоена васьмігадовай школе ў вёсцы Лескавічы (Шумілінскі раён) і Скідзельскаму цукроваму заводу (ААТ «Скідзльскі цукровы камбінат імя П. З. Калініна»). Згодна з гэтай жа пастановай на магіле П. З. Калініна ўстаноўлены помнік.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларусь: Энцыклапедычны даведнік|адказны=Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1995|старонкі=|старонак=800|isbn =985-11-0026-9|тыраж=5000}}
 
== У Сеціве ==
* [http://pravo.levonevsky.org/bazaby09/sbor93/text93634.htm Постановление СМ Белорусской ССР от 28 февраля 1967 г. № 51 «Об увековечении памяти П. З. Калинина»]{{ref-ru}}
 
[[Катэгорыя:Партызанскія рухі Другой сусветнай вайны]]