Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др Праўкі аўтарства Bladyniec (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства [[User:Алесь Гарадзенскі|Алесь Г
Радок 302:
=== Беларускі нацыянальны рух ===
 
У гады вайны адбыліся значныя змены ў беларускім нацыянальным руху. Усе даваенныя беларускія нацыянальна-культурныя арганізацыі распаліся. Была закрыта газета «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]», рэдактарам якой з'яўляўся [[Я. Купала]]. Ва ўсходняй, неакупіраванай частцы Беларусі, нацыянальны рух быў спынены. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы браты І. і А. Луцкевічы, [[В. Ластоўскі]] і іншыя выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі [[Літва|Літвы]] і [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ў форме [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]] з мэтай аднаўлення агульнай літоўска-беларускай дзяржавы на аснове [[незалежнасць|незалежнасці]] Літвы і Беларусі. У лютым [[1916]] г. была распаўсюджана адозва «Грамадзяне!», у якой намячалася стварэнне самастойнай дзяржавы з соймам у [[Вільнюс|Вільні]].
 
Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве. Акупіраваўшы Вільню, германскае камандаванне абвясціла аб тым, што беларускія землі будуць падпарадкоўвацца «[[Польская Карона|Польскай Кароне]]». У сувязі з гэтым польскія памешчыкі, ксяндзы, карыстаючыся падтрымкай акупантаў, пачалі настойліва ажыццяўляць [[паланізацыя|паланізацыю]] беларускага насельніцтва. На акупіраванай беларускай тэрыторыі была створана шырокая сетка польскіх школ, розных згуртаванняў польскай «злучнасці». Гвалтоўная паланізацыя выклікала абурэнне мясцовага насельніцтва. Пачаліся спрэчкі паміж [[палякі|палякамі]] і [[беларусы|беларусамі]]. Гэта і прывяло да адмаўлення ідэі ўтварэння канфедэратыўнай дзяржавы. Больш таго, у самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група беларускіх дзеячоў на чале з В. Ластоўскім заснавала тайную арганізацыю «[[Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі]]», якая ставіла сабе за мэту ўтварыць незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах.