Розніца паміж версіямі "Лявон Заяц"

833 байты дададзена ,  8 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Пецярбургскі ўніверсітэт]]. У 1914-1916 гг. — кантралёр [[Віленскае акцызнае ўпраўленне|Віленскага акцызнага ўпраўлення]], у 1916-1917 гг. — працаваў у [[Горад Мінск|Мінску]] ва [[Усерасійскі саюз земстваў і гарадоў|Усерасійскім земсаюзе]]. Член партыі беларускіх эсэраў. На [[Першы Усебеларускі з'езд|1-м Усебеларускім з'ездзе]] 1917 абраны членам Рады. З лютага 1918 г. у складзе Народнага сакратарыята [[БНР]] — дзяржаўны кантралёр. Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 загадчык канцылярыі і дзяржаўны сакратар у Народнай Радзе БНР. Удзельнік 2-й Усебеларускай канферэнцыі 1925 г. ў Берліне, дзе прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі.
 
9 лютага 1919 года прыняў удзеў у зарганізаваным Луцкевічам сходзе беларускіх арганізацыяў, на якім была прынятае рашэнне, каб пачаць перамовы з польскім урадам наконт утварэння польска-беларускай федерацыі. Умовай мела быць прызнанне польскім бокам Савету Міністраў БНР як афіцыйнага ўраду Беларусі, аднак польскі ўрад гэтага не зрабіў<ref>Dorota Michaluk: Białoruska Republika Ludowa 1918–1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010, s. 292-293. ISBN 978-83-231-2484-9.</ref>
 
Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 загадчык канцылярыі і дзяржаўны сакратар у Народнай Радзе БНР. Удзельнік 2-й Усебеларускай канферэнцыі 1925 г. ў Берліне, дзе прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі.
 
У [[1925]] г. вярнуўся ў Мінск. Да арышту працаваў кансультант-інспектарам бюджэтнага ўпраўлення наркамата фінансаў БССР. Падпаў пад «''чыстку апарату''», звольнены і 19 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе «[[Саюз вызвалення Беларусі, справа|Саюза вызвалення Беларусі]]». 10 красавіка 1931 г. асуджаны як «''член контр­рэвалюцыйнай арганізацыі''» і за «антысавецкую агітацыю», сасланы на 5 гадоў ва Уфу. 25 ліпеня 1935 г. паўторна арыштаваны абласным упраўленнем НКУС СССР. Памёр у турме ў час следства. Рэабілітаваны [[ВС БССР]] 10 чэрвеня 1988 г.
1 841

праўка