Сіялк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|350 px|Камп'ютарная рэканструкцыя першага [[зікурата на паўднёвым схіле Тэпе-...'
 
Радок 19:
 
'''Сіалк V''' (1200 - 900 гг. да н. э.) належыць новым насельнікам, якія, магчыма, нават не здагадваліся, што жывуць на старажытным зікураце, бо ў гэты час частка паверхневай цэглы была ўжо знішчана эрозіяй і засыпана зямлёю. Яны расчысцілі чстку паўднёвага схілу для будаўніцтва канструкцыі палацавага тыпу, была ўзведзена абарончая сцяна, нябожчыкаў хавалі на могілках у 200 м. ад паселішча. Характэрныя рысы: вырабы з [[жалеза]], кераміка шэраватага колеру. Паселішча было знішчана заваёўнікамі, хутчэй за ўсё старажытнымі [[Мідыя|мідзянамі]] або [[Персія|персамі]].
 
 
'''Сіалк VI''' (8 ст. да н. э.). Культура не звязаная з папярэднімі. Захопнікі сяліліся на вяршыні ўзгор'я, хавалі памерлых на могілках у 250 м. ад асноўнага паселішча. Пласт знакаміты доўгадзюбымі гарлачамі, якія да сёй пары жыхары ваколіц Тэпе-е-Сіалк выкарыстоўваюць у сваіх мэтах. У канцы перыяда паселішча зноў было знішчана і больш не адраджалася.