Юліюш Бардах: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged isolated of cluster сірата0; tagged dead-end.
др вікіфікацыя
Радок 1:
{{Тупіковы артыкул}}
'''Юліюш БАРДАХ''' ({{ДН|3|11|1914}}, [[Адэса]] — {{ДС|26|1|2010}}, [[Варшава]]) — вядомы польскі навуковец, даследнік праўнай, гістарычнай і палітычнай культуры, прызнаны аўтарытэт сярод юрыстаў і гісторыкаў. Класік гісторыка-прававой думкі.
 
Юнацтва Ю. Бардаха прайшло ў [[Вільня|Вільні]]. Вывучаў права ва універсітэце[[Універсітэт Стэфана Баторыя|Універсітэце Стэфана Баторыя]], быў вучнем вядомых прафесараў [[Стэфан Эрэнкройц|Стэфана Эрэнкройца]] і [[Генрых Лаўмянскага|Генрыха Лаўмянскага]]. Перад атрыманнем дыплома (верасень 1935) дэбютаваў на VI Усеагульным з'ездзе польскіх гісторыкаў удзелам у дыскусіі «Траціна ў старадаўнім літоўскім праве». У Вільні Ю. Бардах напісаў і апублікаваў у [[Ateneum Wileńskiе|«Ateneum Wileńskiе»]] і «Wiadomości Studium Prawa Litewskiego USB» некалькі рэцэнзій. Таксама ў Вільні была апублікавана амаль 100-старонкавая праца «Адопцыя ў літоўскім праве XV і XVI ст.» (1938), якая стала асновай доктарскай дысертацыі, абароненай у Ягелонскім універсітэце толькі па вайне, у 1948 г. У часы Другой[[2СВ|2-й сусветнай вайны]] ваяваў у шэрагах Войска Польскага ў СССР. У 1945—1947 гг. быў вайсковым аташэ польскага пасольства ў Маскве. З 1950 году Ю. Бардах — прафесар [[Варшаўскі ўніверсітэт|Варшаўскага універсітэтаўніверсітэта]]. Сябра аўтарытэтных польскіх навуковых пляцовак, у тым ліку Польскай Акадэміі Навук (з 1983), доктар ''honoris causa'' польскіх і замежных навучальных устаноў. Меў шырокае прызнанне сярод універсітэцкай моладзі.
 
Кірункі навуковай дзейнасці: стан права — спосаб стварэння і ўспрыняцце; праўная думка, дактрыны, ідэі, навучанне праву; функцыянаванне права ў практыцы; ацэнкі, стаўленне да права. Часавы дыяпазон Ю. Бардаха вялізарны — ад ранняга Сярэднявечча да сучаснасці, асаблівае месца ў яго 70-гадовым даробку займае гістарычная і этнічная Літва, перадусім XV—XVIII ст. Пра гэта сведчаць фундаментальныя зборы, апублікаваныя ў палітычнай сітуацыі, калі польская літуаністыка працавала ў вельмі складаных умовах. Тагачасны працы гэтай тэматыкі ўяўлялі сабою адносна някідкія для цэнзуры доследы, апублікаваныя у часопісах ды памятных кнігах. Сапраўднай падзеяй стала выданне асобнага тома даследаванняў Ю. Бардаха «Штудыі з дзяржаўнага ладу і права Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVIII ст.» (Беласток — Варшава, 1970), адзначанага больш чым дзесяткам рэцэнзентаў, у тым ліку найвыдатнейшым на тыя часы знаўцам тэмы Г. Лаўмянскім. Памяці Г. Лаўмянскага, які трагічна загінуў у 1984 г., Ю. Бардах прысвяціў чарговы фундаментальны збор «Пра даўнюю і нядаўнюю Літву» (Познань, 1988), дзе закранаюцца, згодна з назвай, яшчэ і XIX — пачатак XX ст. Выданне таксама было адзначана шматлікімі водгукамі, гэтым разам збольшага суайчыннікаў.
 
Бібліяграфія Ю. Бардаха налічвае 564 пазіцыі. Сярод іх — шматтомавая «Гісторыя дзяржавы і права Польшчы» (галоўны рэдактара і аўтар значнай часткі тэкстаў, датычных перыяду да падзелаў Рэчы Паспалітай); яе шмат разоў перавыдадзеная аднатомавая версія (напісаная сумесна з Багуславам Лесьнадорскім і Міхалам Петшакам); аднатомавая сінтэза «Гісторыя польскага сойму» (галоўны рэдактар і тэкст, прысвечаны перыяду да 1795 г.); манаграфія «Вацлаў Мацяёўскі і яго сучаснікі» (Варшава, 1971); зборы: «Літоўскія статуты і рымскае права» (Варшава, 1999), «Themis і Klio, або права і гісторыя» (Варшава, 2001), «У аб'ектыве навукі і ў люстэрку памяці (пра навукоўцаў, пісьменнікаў, палітыкаў XIX і XX ст.)» (2004). Таксама нельга не згадаць шматкроць перавыдадзены, смелы для свайго часу (1954) падручнік «Гісторыя Польшчы па 1466 г.» (сумесна з [[А. ГейштарамГейштар]]ам, Г. Лаўмянскім, [[Э. Малечынская|Э. Малечынскай]]), які давялося абараняць ад тагачаснай навуковай марксісцкай моладзі, якая «мысліла правільна».
 
Ю. Бардах высока ацэнены як на Захадзе, так і на Усходзе, асабліва ў Вільні, Кіеве і Мінску. У Мінску Ю. Бардах уваходзіць у склад рэдакцыйнай рады [[Беларускі гістарычны агляд|«Беларускага Гістарычнага Агляду»]], дзе ў 2002 г. па-беларуску выйшаў том выбраных прац Ю. Бардаха «Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага».
 
== Літаратура ==