Юліюш Бардах: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Юліюш БАРДАХ''' ({{lang-pl|Juliusz Bardach}}; {{ДН|3|11|1914}}, [[Адэса]] — {{ДС|26|1|2010}}, [[Варшава]]) — вядомы польскі навуковец, даследнік праўнай, гістарычнай і палітычнай культуры, прызнаны аўтарытэт сярод юрыстаў і гісторыкаў. Класік гісторыка-прававой думкі.
 
Юнацтва Ю. Бардаха прайшло ў [[Вільня|Вільні]]. Вывучаў права ва [[Універсітэт Стэфана Баторыя|Універсітэце Стэфана Баторыя]], быў вучнем вядомых прафесараў [[Стэфан Эрэнкройц|Стэфана Эрэнкройца]] і [[Генрых Лаўмянскі|Генрыха Лаўмянскага]]. Перад атрыманнем дыплома (верасень 1935) дэбютаваў на VI Усеагульным з'ездзе польскіх гісторыкаў удзелам у дыскусіі «Траціна ў старадаўнім літоўскім праве». У Вільні Ю. Бардах напісаў і апублікаваў у [[Ateneum Wileńskiе|«Ateneum Wileńskiе»]] і «Wiadomości Studium Prawa Litewskiego USB» некалькі рэцэнзій. Таксама ў Вільні была апублікавана амаль 100-старонкавая праца «Адопцыя ў літоўскім праве XV і XVI ст.» (1938), якая стала асновай доктарскай дысертацыі, абароненай у Ягелонскім універсітэце толькі па вайне, у 1948 г. У часы [[2СВ|2-й сусветнай вайны]] ваяваў у шэрагах ВойскаАрміі ПольскагаЛюдовай ўу СССР. У 1945—1947 гг. быў вайсковым аташэ польскага пасольства ў Маскве. З 1950 году Ю. Бардах — прафесар [[Варшаўскі ўніверсітэт|Варшаўскага ўніверсітэта]]. Сябра аўтарытэтных польскіх навуковых пляцовак, у тым ліку Польскай Акадэміі Навук (з 1983), доктар ''honoris causa'' польскіх і замежных навучальных устаноў. Меў шырокае прызнанне сярод універсітэцкай моладзі.
 
Кірункі навуковай дзейнасці: стан права — спосаб стварэння і ўспрыняцце; праўная думка, дактрыны, ідэі, навучанне праву; функцыянаванне права ў практыцы; ацэнкі, стаўленне да права. Часавы дыяпазон Ю. Бардаха вялізарны — ад ранняга Сярэднявечча да сучаснасці. Асаблівае месца ў яго дзейнасці даробку займае гістарычная і этнічная Літва, перадусім XV—XVIII ст. Пра гэта сведчаць фундаментальныя зборы, апублікаваныя ў палітычнай сітуацыі, калі польская літуаністыка працавала ў вельмі складаных умовах. Тагачасны працы гэтай тэматыкі ўяўлялі сабою адносна някідкія для цэнзуры доследы, апублікаваныя у часопісах ды памятных кнігах. Сапраўднай падзеяй стала выданне асобнага тома даследаванняў Ю. Бардаха «Штудыі з дзяржаўнага ладу і права Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVIII ст.» (Беласток — Варшава, 1970), адзначанага больш чым дзесяткам рэцэнзентаў, у тым ліку найвыдатнейшым на тыя часы знаўцам тэмы Г. Лаўмянскім. Памяці Г. Лаўмянскага, які трагічна загінуў у 1984 г., Ю. Бардах прысвяціў чарговы фундаментальны збор «Пра даўнюю і нядаўнюю Літву» (Познань, 1988), дзе закранаюцца, згодна з назвай, яшчэ і XIX — пачатак XX ст. Выданне таксама было адзначана шматлікімі водгукамі, гэтым разам збольшага суайчыннікаў.