Тыбет: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Тыбе́т''' — раён [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]], які знаходзіцца на [[Тыбецкае нагор'е|Тыбецкім нагор’і]]. У розныя перыяды гісторыі Тыбет быў незалежнай дзяржавай або знаходзіўся ў залежнасці ад [[Мангольская імперыя|Мангольскай імперыі]] ці [[Дынастыя Цын|дынастыі Цын]]. Сёння Тыбет належыць [[Кітай|Кітаю]].
 
Традыцыйна тэрыторыя Тыбета падзялялася на правінцыі У-Цанг, Кам і Амдо, пры гэтым тэрыторыя цяперашняга [[Тыбецкі аўтаномны раён|Тыбецкага аўтаномнага раёна]] ўключае толькі У-Цанг і заходнюю частку Кама, а астатняя тэрыторыя Кама і рэгіён Амдо падзелены паміж правінцыямі Юньнань, [[Правінцыя Сычуань|Сычуань]], Цынхай і [[правінцыя Ганьсу|Ганьсу]].
 
[[Лхаса]] — гістарычная сталіца Тыбета і адміністрацыйны цэнтр Тыбецкага аўтаномнага раёна.