Кола (танец): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎У культуры: афармленне
дапаўненне
Радок 1:
[[Выява:KoloDance.jpg|275px|thumb|right|Кола ў [[Сербія|Сербіі]]]]
'''Кола''', таксама '''Кружкі, Кругавая, Круцёлка, Крутак, Круганы, Кружок, Кулечка'''<ref name="ЭБ">Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — {{Мн.}}: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. {{ref-be}}</ref><ref name="ВБТ">Чурко Ю. М. Вянок беларускіх танцаў.- Мн.: Беларусь, 1994. — 88 с. ISBN 5-33801097-8</ref> — арнаментальны [[Беларускія народныя танцы|беларускі народны танец]] хараводнага тыпу, які часта выконваўся на [[Купалле]] і меў распаўсюджанне па ўсёй Беларусі<ref name="ВБТ"/>. Падобны танец існуе ў украінцаў, палякаў, сербаў, балгараў і іншых славянскіх народаў, якія насяляюць Балканскі паўвостраў і вобласці на поўнач ад яго. У балгараў называецца "«Хоро"», у румынаў — - "«Хора"» і "«Сырба"». Характэрна пабудова ланцугом самкнёным або разамкнёным кругам. Выконваецца ў суправаджэнні народных інструментаў, часам спеваў. Музыка адрозніваецца разнастайнасцю памераў. Існуюць варыянты хуткага і павольнага тэмпу<ref>[http://slovari.yandex.ru/~%D0%BA%D0%BD%D0%B8%D0%B3%D0%B8%2F%D0%91%D0%A1%D0%AD%2F%D0%92%D0%B0%D0%B3%D0%BD%D0%B5%D1%80%20%D0%9D%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B9%20%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87%2F/%D0%91%D0%A1%D0%AD/%D0%9A%D0%BE%D0%BB%D0%BE/ Кола ў Вялікай Савецкай энцыклапедыі] {{ref-ru}}</ref>.
 
== Харэаграфія ==
 
Музычны памер 2/4<ref name="ЭБ"/>. Тэмп танца — хуткі і вясёлы<ref name="ЭБ"/>.
 
Як вынікае з назвы, кампазіцыйна танец заснаваны на пабудове ў форме круга, пры гэтым малюнак танца складаны і разнастайны<ref name="ЭБ"/>. Колькасць колаў, утвораных танцуючымі, змяняецца ад аднаго вялікага агульнага карагода да некалькіх невялікіх кружкоў праз выкарыстанне лініі і паўкола. Таксама выкарыстоўваюцца кружэнне, змена кірунку руху танцуючых, пабудова ў пары.<ref name="БНТ">Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.</ref>.
 
[[Рамуальд Падбярэскі|Р. Друцкі-Падбярэскі]] апісаў «Кругавую» наступным чынам<ref>Беларускае вяселле//Иллюстрация. 1848. Т.6, № 1. С. 7</ref>:
 
{{Цытата|
... танцор жвава абнімае постаці маладой танцоўшчыцы, паварочвае і перакідвае яе ў такт дуды і скрыпкі, прыстукваючы кожны такт абцасамі і падпяваючы двухрадкоўе. Танцуючых цэлы рад. Першы ў радзе выдумляе фігуры, якія дакладна паўтараюцца ўсімі; кружацца ў адзін бок датуль, пакуль амаль што не ап'янеюць, тады кружацца ў другі…}}
 
== У культуры ==
 
Пра «кружкі», як пра галоўны танец на беларускіх святочных вечарынках, паведамляў [[Міхаіл Дзмітрыеў|М. Дзмітрыеў]]<ref>Дзмітрыеў name="ВБТ"М. Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю. Вільня, 1869. С. 256</ref>.
 
Першую сцэнічную пастаноўку танца ў Беларусі рэалізаваў [[Канстанцін Андрэевіч Алексютовіч|К. А. Алексютовіч]] ў 1921 годзе ў спектаклі «[[На Купалле]]» па п'есе [[Міхась Чарот|М. Чарота]]<ref name="БНТ"/>.
 
Мелодыя танца выкарыстоўваецца ў фінале балета «Падстаўная нявеста» на музыку [[Генрых Матусавіч Вагнер|Г. Вагнера]] ў пастаноўцы [[Канстанцін Аляксандравіч Мулер|К. А. Мулера]]<ref name="БНТ"/>.