Гало: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
У дащния часы разнастайным гало, як і іншым нябесным з'явам, прыпісвалася містычнае значэнне знакаў (як правіла — благіх, асабліва калі гало прымала крыжападобную форму, якая тлумачылася як крыж або меч, або з'яўляліся двайнікі свяціла), гэта адлюстрована ў мностве летапісных сведчанняў. У тыя поры, калі [[метэаралогія|метэаралогіі]] не існавала, гало і падобныя яму аптычныя з'явы выкарыстоўваліся для прадказання надвор'я. Напрыклад, рускія народныя прыкметы гавораць, што з'яўленне вакол альбо каля [[Месяц|месяца]] падобных светлых кольцаў, дуг, плям, слупоў — да дажджу.
 
== Фізіка з'явы ==
 
Гало звычайна з'яўляецца вакол [[Сонца|сонцы]] або [[Месяц|месяца]], часам вакол іншых магутных [[Крыніца святла|крыніц святла]], такіх як вулічныя агні. Існуе мноства тыпаў гало, але выкліканыя яны пераважна ледзянымі крышталямі ў пёрыстых аблоках на вышыні 5-10 км у верхніх пластах [[Трапасфера|трапасферы]]. Выгляд гало залежыць ад формы і размяшчэнні [[Крышталь|крышталяў]]. Адлюстраванае і пераломленае ледзянымі крышталямі святло нярэдка раскладаецца ў спектр, што робіць гало падобным на [[вясёлка|вясёлку]], аднак гало ва ўмовах нізкай асветленасці мае малую каляровасць, што звязана з асаблівасцямі змрочнага [[зрок|зроку]]. Часам у марознае надвор'е гало ўтвараецца крышталямі вельмі блізка да зямной паверхні. У гэтым выпадку крышталі нагадваюць зіхатлівыя каштоўныя камяні.