Валансьен: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: be-x-old:Валянсіен
Радок 69:
Тэрыторыя - 14 км ². Горад размешчаны на беразе [[рака Шэльда|ракі Эско (Шэльда)]].
 
== Гісторыя ==
Горад упершыню згадваецца ў 693 годзе ў адным з дакументаў [[Хлодвіг II|Хлодвіга II]]. У [[843]] годзе па [[Вердэнская дамова|Вердэнскай дамове]] вызначаны статус Валансьена як нейтральнага горада паміж [[Нейстрыя|Нейстрыяй]] і [[Аўстразія|Аўстразіяй]]. У [[IX стагоддзе|IX стагоддзі]] горад, як і ўсе навакольныя тэрыторыі, быў заваяваны [[нарманы|нарманамі]], а ў [[923]] годзе стаў часткай герцагства [[Ніжняя Латарынгія]], якое ўваходзіла ў склад [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]]. Валансьен хутка развіваўся, стаўшы цэнтрам адной з памежных [[Марка, адміністрацыйная адзінка|марак]] імперыі.
 
У [[1008]] годзе па Еўропе пракацілася эпідэмія [[чума|чумы]]. Паводле мясцовых паданняў [[Дзева Марыя]] ўстанавіла вакол Валансьена кардон, які абараніў горад ад эпідэміі. З гэтага часу кожны год жыхары Валансьена праходзяць па крузе працягласцю 14 км вакол горада, па гэтак званаму шляху Святога кардона. У [[XIV стагоддзе|XIV стагоддзі]] [[Альбрэхт, граф Галандыі|Альбэрт Баварскі]] пабудаваў у горадзе Вежу Дадэн, у якой быў усталяваны звон, які да гэтага часу штодня б'е ў гонар Дзевы Марыі Святога кардона.
 
У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] Валансьен быў квітнеючым цэнтрам графства [[графства Эно|Эно]]. Пасля [[1433]] году горадам валодалі [[Філіп III Добры]] і ягоныя спадчыннікі, спачатку з [[Бургундcкі дом|Бургундcкай дынастыі]], а потым з [[Габсбург]]аў. У [[1560-я]] гады Валансьен стаў адным з цэнтраў [[кальвінізм]]у і супраціву прыгнёту пратэстантаў у [[Паўднёвыя Нідэрланды|Іспанскіх Нідэрландах]]. Пасля жорсткай барацьбы ў [[1570]] годзе войска герцага [[Алесандра Фарнезэ Пармскі|Алесандра Фарнезэ]] захапіла горад і зладзіла масавы гвалт пратэстантаў.
 
Французскія каралі пачынаючы з [[Людовік XI|Людовіка XI]] не аднойчы спрабавалі авалодаць горадам. У [[1656]] годзе ў ходзе [[бітва ля Валансьена|бітвы ля Валансьена]] Іспанская армія пад камандаваннем прынца [[Хуан Аўстрыйскі Малодшы|Хуана Аўстрыйскага]] разграміла французаў. Толькі ў [[1677]] годзе [[Людовік XIV]] дамогся захопу горада. Па ўмовах [[Німегенская дамова|Німегенскай дамовы]] [[1678]] года тэрыторыя былога графства [[графства Эно|Эно]] была падзелена паміж [[Францыя]]й і Габсбургамі, і ягоная паўднёвая частка, у тым ліку і Валансьен, адышла да Францыі, пасля чаго горад быў значна ўмацаваны [[Вабан]]ам. Горад стаў адным з найважнейшых фарпостаў на паўночным усходзе Францыі.
 
У [[1793]] годзе падчас [[Вайна першай кааліцыі|вайны першай кааліцыі]] супраць рэвалюцыйнай Францыі горад быў абложаны, а французская ўлада скасавана. Французская армія адваявала яго толькі ў жніўні [[1794]] года. У [[1890]] годзе Валансьен страціў статус крэпасці, і ягоныя магутныя крапасныя сцены былі разбураныя. У [[1900]] годзе горад быў узнагароджаны [[Ордэн Ганаровага легіёна|Ордэнам Ганаровага легіёна]].
 
Падчас абедзвюх [[сусветныя войны|сусветных войн]] горад быў разбураны, яго цэнтральная частка была адбудавана нанова пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]].
== Славутасці ==
* Музей вытанчаных мастацтваў захоўвае працы як выхадцаў горада ([[Антуан Вато]], [[Жан-Батыст Карпо]]), так і іншых фламандскіх мастакоў ([[Рубенс]], [[ван Дэйк]]).