Безансон: Розніца паміж версіямі

2 763 байты дададзена ,  10 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др (r2.7.1) (робат дадаў: be-x-old:Бэзансон)
Няма тлумачэння праўкі
}}
'''Безансон''' (фр. Besançon, класіч. лац. Bysantium, сярэд.-веч.лац. Vesuntio, Vesontio) — [[горад]] на ўсходзе [[Францыя|Францыі]], у меандры [[рака Ду|ракі Ду]], адміністрацыйны цэнтр [[Ду, дэпартамент |дэпартамента Ду]] і рэгіёну Франш-Контэ. Машынабудаванне, гадзіннікавая, тэкстыльная і швейная прамысловасць. У 2005 годзе колькасць насельніцтва склала 114,9 тыс. жыхароў.
== Гісторыя ==
У старажытнасці быў цэнтрам Гальскага племені [[секваны|секванаў]]. Быў узяты ў 58 годзе да н. э. [[Юлій Цэзар|Юліем Цэзарам]]. З [[IV стагоддзе|IV стагоддзя]] вядомыя безансонскія [[біскуп]]ы, якія з часам сталі архібіскупамі, узялі кіраванне горадам у свае рукі. Аж да [[1654]] году ён заставаўся [[вольны горад|вольным горадам]] ў складзе [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]].
 
Безансон квітнеў пад валадарствам [[Габсбургі|Габсбургаў]], калі адзін з мясцовых жыхароў, [[кардынал Гранвэла]], запраўляў знешняй палітыкай імперыі. Паводле вынікаў [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]] перайшоў да французаў і быў па загаду [[Людовік XIV|Людовіка XIV]] грунтоўна ўмацаваны [[Вабан]]ам. Будаўніцтва грандыёзнай крэпасці заняло 30 гадоў; ў [[1814]] годзе яе абстралялі аўстрыйцы, аднак у цэлым тварэнне Вабана дайшло да нашых дзён ў добрыі стане.
== Выбітныя ўраджэнцы і жыхары ==
 
* [[Віктор Гюго]]
У [[1676]] годзе сюды былі пераведзены з [[Доль, Юра|Доля]] органы кіравання [[Франш-Кантэ]]. У [[1671]] годзе ў Безансон пераехаў з Доля [[універсітэт Франш-Кантэ|ўніверсітэт Франш-Кантэ]], адкрыты яшчэ ў [[XV стагоддзе|XV стагоддзі]] як «універсітэт Дзвюх Бургундый».
* [[Шарль Фур'е]]
 
У канцы [[XVIII стагоддзе|XVIII стагоддзя]] ўцекачы з [[Швейцарыя|Швейцарыі]] заклалі асновы прамысловасці Безансона. У [[XIX стагоддзя|XIX стагоддзі]] горад лічыўся даволі буйным прамысловым цэнтрам. Тут нарадзіліся паэт [[Віктор Гюго]], сацыялісты [[Шарль Фур'е]] і [[П'ер Жазеф Прудон]], а таксама [[браты Люм'ер]]. [[Стэндаль]] змясціў у Безансон частку дзеяння рамана «[[Чырвонае і чорнае]]».
 
У [[1960-я]] гады забудоўваўся найбольш шчыльна заселены раён сучаснага горада — [[Плануаз]].
{{DEFAULTSORT:Безансон}}
[[Катэгорыя:Гарады Францыі]]