Археабатаніка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged isolated of cluster сірата0.
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Археабатаніка''' (старажытны + трава, расліна)  — навука, якая вывучае рэшткі расліннага паходжання з раскопак помнікаў археалогіі: абпаленае збожжа. адбіткі раслін на кераміцы, матэрыялы, атрыманыя ў выніку флатацыі культурнага пласта. Абпаленае збожжа трапляецца ў час раскопак паселішчаў з 2-й паловы I-га тыс. (гарадзішчы [[Вежкі, археалагічны помнік|Вежкі]], [[Нікадзімава, археалагічны помнік|Нікадзімава]], [[Свіла, археалагічны помнік|Свіла]]), старжытных гарадоў Беларусі, пераважна з пачатку II-га тыс.  — [[Віцебск]], [[Друцк]], [[Лукомль]], [[Мсціслаў]], [[Полацк]], [[Горад Свіслач|Свіслач]], [[Слуцк]], [[Тураў]], Строчыцкае гарадзішча пад [[Мінск]]ам і інш. Адбіткі расліннага паходжання на кераміцы храналагічна адносяцца да эпохі першабытнасці (IV-е тыс. да н.э.  — 1-я палова I-га тыс. н.э.). У час неаліту сярод штучных раслінных дамешкаў у гліняным цесце пераважалі сцёблы і зрэдку траплялася насенне. У перыяд ранняга [[Жалезны век|жалезнага веку]] ў якасці арганічнага абястлушчвальніка выкарыстоўвалася зерне цвёрдай і мяккай [[Пшаніца|пшаніцы]], [[ячмень|ячменю]], [[прос]]а. Уключэнні апошняга звычайна дамінуюць сярод адбіткаў на ляпным посудзе. Іншы раз сустракаюцца ўцісканні [[гарох]]у і [[боб]]у, [[Пустазелле|пустазелля]]  — драсёнаў звычайнага і павойнага, [[мяшэяў]] зялёнага і шызага, куколя звычайнага, [[жыта]]. Насенне збожжавых культур, бабовых і пустазелля прысутнічаюць на кераміцы жыхароў [[Мілаградская культура|мілаградскай]], [[Зарубінецкая культура|зарубінецкай]], [[Культура штрыхаванай керамікі|штрыхаванай керамікі]] і [[Днепра-дзвінская культура|днепра-дзвінскай]] культур. Выявіць увесь спектр расліннай арганікі, што ўтрымліваецца ў культурным пласце паселішчаў, дапамагае метад флатацыі, заснаваны на ўсплыванні здробненых частак раслін. Батанічныя матэрыялы адрозніваюцца метадамі атрымання і далейшага даследавання ў лабараторных умовах. У Беларусі археабатанічныя даследаванні абпаленага збожжа распрацоўваліся [[Таццяна Мікалаеўна Каробушкіна|Т.  М.  Каробушкінай]] у 1970  — 1990-я гады, вывучэнне адбіткаў раслін на керамічным посудзе ажыццяўляецца з 1990-х г. Упершыню метад флатацыі выкарыстаны ў [[1991]] [[1992]] [[М. І. Лашанковым]] пры даследаваннях гарадзішча [[Культура штрыхаванай керамікі|культуры штрыхаванай керамікі]] Пятровічы [[Бабруйскі раён|Бабруйскага раёна]].
 
== Літаратура ==
* Коробушкина, Т. Н.  Землевладение на территории Белоруссии в X — XIIIX—XIII вв.  — Мн.: Наука и техника, 1979.  — 120 с.
* Лашанкоў, М., Траццякоў, Дз. Палеаэтнабатанічныя даследаванні матэрыялаў з помнікаў ранняга жалезнага веку паўднёва-ўсходняй Беларусі / Міхаіл Лашанкоў, Дзмітрый Траццякоў // Гістарычна-археалагічны зборнік.  — 2005.  — №  20.  — С. 56  — 61.
* Лошенков, М. И.  Археоботанические материалы с зарубинецкого селища Хотомель // Ботаника: Сб. науч. тр. Вып. 35.  — Мн., 2008.  — С.
* Лошенков, М. И.  Новые материалы по земледелию населения милоградской культуры // Ботаника: Сб. науч. тр. Вып. 37.  — Мн., 2009.  — С.
 
{{Ізаляваны артыкул}}