Розніца паміж версіямі "Ян Пятроўскі"

123 байты дададзена ,  9 гадоў таму
др
вікіфікацыя
(афармленне)
др (вікіфікацыя)
'''Ян ПЯТРОЎСКІ''' ({{ДН|27|1|1905}}, [[Слуцк]], [[Мінская губерня]]  — {{ДС|||2002}}) — пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч міжваеннага дваццацігоддзя ўміжваеннай [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і ў эміграцыі, публіцыст, выдавец, рэдактар, [[пісьменнік]] і [[перакладчык]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў беларускай мяшчанскай сям'і Дзям'яна і Юстыны Пятроўскіх. У 1919 разам з маці і сёстрамі са Слуцка выехаў у Вільню, дзе і застаўся. З 1920-х звязаны з беларускім культурна-грамадскім рухам Заходняй Беларусі. Падтрымліваў кантакты з вучнёўскай моладдзю [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. Прыхільнік Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Быў знаёмы з многімі дзеячамі заходнебеларускай культуры. У 1927—1928 гг. хацеў выехаць у [[БССР]], аднак перадумаў. Служыў у Войску Польскім, дзе пазнаёміўся з сябрамі метадысцкай царквы. У канцы 1920-х стаў сябрам пратэстанцкага брацтва. Вучыўся ў біблейскай школе метадыстаў у Кларысава. З 1932 жыў і быў прапаведнікам у [[Дзярэчын]]е. У 1935 ініцыяваў выданне, а затым быў выдаўцом і рэдактарам беларускамоўнага пратэстанцкага грамадска-рэлігійна-рэлігійнага і літаратурнага часопіса «Сьветач Хрыстусовае навукі».
 
У канцы 2-й сусветнай вайны выехаў у Аўстрыю. З 1953 г. жыве ў ЗША. У эміграцыі ўзнавіў выданне евангельска-баптысцкага часопіса «Сьветач Хрыстовае навукі». У 1976 годзе разам з жонкай Аліцыяй ў г. Гейнсвіл ([[штат Фларыда]]) заснаваў Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд з мэтай дапамогі беларусаведным даследаванням і публікацыя матэрыялаў на беларускія тэмы. Адзін з пачынальнікаў беларускага евангельска-баптысцкага руху ў ЗША.
 
Пераклаў на беларускую мову і выдаў 7 тамоў выбраных твораў старажытнагрэчаскага філосафа [[Платон]]а. Падрыхтаваў і выдаў класічны «Грэцка-беларускі слоўнік». Таксама аўтар беларускіх перакладаў [[Марк Аўрэлій|Марка Аўрэлія]], [[Карл Вільгельм фон Гумбальт|Карла Вільгельма фон Гумбальта]]. Аўтар «Мемуараў» (т. 1-3, Гейнсвіл, 1983—1997).
 
== Літаратура ==