Ясон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Ясон''', Язон, Іасон — у старажытнагрэчаскай міфалогіі герой, правадыр [[арганаўты|арганаўтаў]].
 
Паводле міфаў, Ясон — сын цара вобласці Іолк (у [[Фесалія|Фесаліі]]) Эсона, скінутага з прастола яго братам Пеліем. Калі выхаваны [[кентаўр]]ам Хіронам 20-гадовы Ясон вярнуўся ў Іолк, Пелій загадаў яму прывезці з [[Калхіда|Калхіды]], дзе царом быў Ээт, [[залютое руно]], за што абяцаў вярнуць прастол Іолка Эсону. Ясон і іншыя героі, што прыйшлі яму на дапамогу на судне «Арго» прыбылі ў Калхіду, дзе з дапамогай закаханай у яго дачкі Ээта [[Медэя|Медэі]] Ясон выканаў небяспечныя і каварныя даручэнні цара: запрог у плуг вялізных агнядышных быкоў, узараў і засеяў зубамі дракона поле, перабіў воінаў, што выраслі з гэтага «насення». Калі Ээт усё ж адмовіўся аддаць руно, Медэя дапамагла Ясону выкрасці яго, і яны разам уцяклі на «Арго» ў Іолк. Да гэтага часу Пелій загубіў бацьку і іншых сваякоў Ясона. Медэя сваімі хітрыкамі і чараўніцтвам загубіла Пелія, але царом стаў яго сын Акаст. Выгнаныя з Іолка Ясон і Медэя дзесяць гадоў жылі ў [[Карынф]]е, дзе ў іх нарадзіліся двое сыноў. Калі Ясон вырашыў ажаніцца з дачкой карынфскага цара Крэонта, Медэя загубіла саперніцу і яе бацьку, забіла на вачах у Ясона сваіх (ад яго) дзяцей і панеслася на запрэжанай крылатымі коньмі калясніцы. Ясон скончыў самагубствам або, паводле іншай версіі міфа, загінуў, калі на яго абрынулася карма спарахнелага карабля «Арго».
 
== Літаратура ==