Straż imienia Marii: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Калі ласка, пачытайце размовы
Радок 3:
 
== Абставіны заснавання ==
Як вынік [[Рэвалюцыя 1905 года|рэвалюцыі 1905 года]] ў Расіі адбылася лібералізацыя права ў галіне друку. Царскі загад 24 лістапада 1905 года ліквідаваў прэвентыўную [[Цэнзура ў Расійскай імперыі|цэнзуру прэсы]], якая выдавалася ў гарадах, а таксама легалізаваў яе выданне на нацыянальных мовах, у тым ліку польскай. [[Палякі]], якія жылі на гэтых землях, выкарыстоўвалі гэтую магчымасць перш за ўсё ў [[Вільня|Вільні]].
 
У Мінску выданне польскамоўнай прэсы сустракалася з цяжкасцямі і развівалася павольна. Прычынай з'яўлялася малая цікавасць падобнымі ініцыятывамі з боку мясцовых палякаў. Яны аргументавалі, што іх патрэбы выконвае прэса, што выдаваецца ў Вільні<ref>Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 49.</ref>. У гэтых умовах польскамоўныя выданні ў Мінску абмяжоўваліся перш за ўсё календарамі і аднаднёўкамі<ref>Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 54.</ref>.