Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Infarmacyja niesapraudnaja; na uschodzie razvivausia biełaruski ruch, a Łuckievich żadau federacyi usiej, nie tolki zachodniaj Biełarusi z Lietuvaj.
Радок 101:
 
Перадавыя нямецкія батальёны знаходзіліся ўжо на адлегласці 70 км ад [[Парыж]]а, як нечакана два корпусы былі пераведзены ва [[Усхлдняя Прусія|Усходнюю Прусюю]]<ref>У сувязі з наступленнем расійскага войска</ref>, што значна аслабіла наступленне на французскую сталіцу. У такой сітуацыі немцы былі вымушаны адступіць на поўнач ад ракі [[Рака Эна|Эна]], дзе войска і замацавалася. Такім чынам з гэтага перыяду на Заходнім фронце пачынаецца статычнае вядзенне вайны, якое працягнецца яшчэ тры гады. За гэты перыяд была вельмі моцна развіта сістэма траншэй і акопаў, якія цягнуліся ад [[Ла Манш]]а да швейцарскай граніцы.
 
===1915 год===
[[File:Western front 1915-16.jpg|thumb|Заходні фронт 1915-1916 ]]
Лінія фронту праходзіла паміж паўночным узбярэжжэм і Вагезамі, і насіла імя Наён, ад назвы захомленнага немцамі тутэйшага горада. Брытанцы імкнуліся прарвацца з поўначы і рухацца ў накірунку Артуа, у той час калі французы заатакавалі б Шампань. 10 сакавіца сілы саюзнікаў распачалі вялікае наступленне. Англійскае войска рынулася ў атаку, жадаючы авалодаць узвышшам Аўберс. Атаку праводзілі чатыры дывізіі, занімаючы тэрыторыю шырынёй каля трох кіламетраў. Перад наступленнем, па нямецкім пазіцыям праводзіўся шквальны артэлерыйскі абстрэл, які працягваўся поў гадзіны. Пачатак аперацыі суправаджаўся поспехам, ужо праз чатыры гадзіны былі захопленыя акрэсныя вёскі. Аднак атака была прыпынена, у сувязі з папаўненнем боепрыпасаў. Гэты момант дазволіў немцам сцягуць рэзервы і выправадзіць контратаку, дзякуючы якой было адбіта ўзвышша Аўберс. Нямецкае камандаванне імкнулася ўтрымаць нязменнай сітуацыю на фронце і адначасова гатовіла наступ у раёне горада Іпр, які брытанцы захапілі яшчэ ў лістападзе 1914 года падчас першых сутычак у гэтым рэгіёне. Удар быў закліканы адцягнуць увагу ад галоўнага ўдару, які павінен быў адбыцца на Усходнім фронце і падарваць ажыццяўленне франка-брытанскіх планаў, а таксама праверыць новую зброю. Пасля двухднеўнай бамбардзіроўкі, 22 красавіка 1915 года, нямецкія врйскі распылілі хлоркавы газ, які быў аднесены ветрам да брытанскіх акопаў. Зелёна-жоўтая хмара прынесла абаронцам смяротна-задушлівы эфект, сярод войску пачалася паніка, людзі кінуліся наўцечкі, што прывяло да ўтварэння трохкіламетровага прабою ў абарончых камунікацях саюзнікаў. Аднак немцы не валодалі дастатковымі сіламі, каб выкарыстаць сітуацыю. Хутка падцягнутыя канадцкія войскі здолелі ўзяць сітуацыю ў свае рукі і запаволіць надыход праціўніка. Гэтая бітва стала першай, падчас каторай была ўжыта газавая зброя (немцы ужылі 168 тон атрутнага хлору), якая ўнесла 5 тысяч жыццяў<ref>Ужыванне газавай зброі было забаронена канвенцыяй у 1899 годзе</ref>.
 
=== [[1914]] ===