Карыкатурны скандал 2005—2006 гадоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '[[Выява:Карыкатуры Jyllands-Posten на прарока Мухамеда (2005).png|250px|thumb|Скандальныя карыкатуры на пр...'
 
Радок 21:
== Водгаласы скандалу ў Беларусі ==
{{Таксама|Цэнзура ў Беларусі}}
У нумары беларускай газеты «Згода» за 18-26 лютага 2006 года была апублікаваны артыкул «Палітычны крэатыў», ілюстрацыямі да якога служылі карыкатуры на прарока Мухамеда, апублікаваныя газетай ''Jyllands-Posten'' у верасні 2005. Пазней прэзідэнт [[Беларусь|Беларусі]] [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандр Лукашэнка]] ў адным са сваіх выступаў назваў гэты перадрук «правакацыяй супраць дзяржавы». А міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч паабяцаў не «ліберальнічаць» з газетай «Згода».<ref>[http://news.bbc.co.uk/hi/russian/international/newsid_7196000/7196043.stm Би-би-си В Минске вынесен приговор за датские карикатуры]</ref> У выніку газета была зачынена ўладамі, а [[18 студзеня]] [[2008]] года галоўны рэдактар газеты Аляксандр Сдвіжкаў быў прысуджаны мінскім гарадскім судом да трох гадоў узмоцненага рэжыму за «распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці». Гэты прысуд стаў самым жорсткім пакараннем для ўдзельнікаў карыкатурнага скандалу не толькі ў Еўропе, але і ў краінах, дзе іслам з'яўляецца пераважнай рэлігіяй.<ref>[http://naviny.by/rubrics/society/2008/01/18/ic_articles_116_155052/ Приговор Александру Сдвижкову чрезвычайно суров]</ref><ref>[http://bsdp.org/?q=be/node/4648 Бывший выпускающий редактор газеты «Згода» Александр Сдвижков приговорен к трём годам лишения свободы в колонии усиленного режима]</ref><ref>[http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=21&news=21362&newsPage=0 Белорусский Партизан: Журналист получил три года колонии за карикатуры на пророка Мухаммеда]</ref> Па меркаванні шматлікіх журналістаў і палітыкаў, суровасць прысуду выклікана ў першую чаргу тым, што «Згода» была [[Апазіцыя|апазіцыйнай]] газетай.<ref>[http://www.br.minsk.by/index.php?article=31930 Белорусы и рынок]</ref><ref>[http://pk.kiev.ua/world/2008/01/19/100011.html Лукашенко вынес 'карикатурный' приговор]</ref> 22 лютага 2008 года [[Вярхоўны Суд РэспублікРэспублікі Беларусь]], разгледзеўшы касацыйную скаргу, скараціў тэрмін зняволення з трох гадоў да трох месяцаў і вызваліў Аляксандра Сдвіжкова з-пад варты.<ref>[http://naviny.by/rubrics/society/2008/02/22/ic_articles_116_155690/ Александр Сдвижков: три месяца тюрьмы — это творческая командировка]</ref>
 
== Гл. таксама ==