Размовы:Партызанскі рух у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Па-першае, калі мы будзем пісаць пра агульны партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
Па-першае, калі мы будзем пісаць пра агульны партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі падчас 2-й сусветнай вайны, то не трэба пісаць '''Савецкі партызанскі рух у Беларусі''', бо быў і польскі, і украінскі і т. зв. «зялёны», але калі мы сабраліся пісаць толькі пра савецкі, то і ў загалоўку трэба пісаць '''Савецкі партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны'''. Па-другое, у загалоўку прысутнічае '''Вялікая Айчынная вайна''', для каго яна '''Айчынная'''!? Справа ў тым, што гэта перажыткі савецкай гістарыяграфіі, у якой не было трэцяга. Былі немцы (і іх паслугачы - калабаранты) і савецкі чалавек, які адразу ж «падняўся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Я як гісторык магу прывесці яшчэ мноства падобных аргументаў і фактаў, якія будуць казаць пра тое, што ўсёткі трэба ўжываць Другая сусветная вайна, а не Вялікая Айчынная.--[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 19:30, 14 сакавіка 2012 (UTC)
: Давайце яўна сфармулюем прапанову, пад якую назву перанесці гэты тэкст. --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 05:01, 15 сакавіка 2012 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Партызанскі рух у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны».