Лейф Эрыксан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Лейф прыняў хрысціянства ў [[Нарвегія|Нарвегіі]], пад час масавага хрышчэння [[нарманы|нарманаў]]. Калі ён вярнуўся ў Грэнландыю, пачуў чуткі аб невядомых землях на захадзе, адкрытых ''Б’ёрні Герольфсанам''.
 
Грэнландская сага распавядае аб тым, што прыкладна ў [[1002]] годзе Лейф, з камандай у 35 чалавек, паплыў на захад шляхам Б’ёрні. Першай зямлёй, якую спаткаў Лейф, была пакрытая вялікімі камянямі (ісл.: ''hellur'') востраў, які ён назваў ''Helluland'', навукоўцы лічаць, што гэта быў востраў [[Бафінава Зямля|Зямля Бафіна]]. Потым ён даплыў да лясістай зямлі з белымі пляжамі, якую назваў ''Markland'' (''лясная краіна''). Гэта, хутчэй за ўсё, была паўвостраў [[Лабрадор]].
 
Калі даследчык адкрыў чарговую зямлю, ён высадзіўся разам са сваімі людзьмі і пабудаваў некалькі хатаў. Месца было ўдалае, у рэках было шмат [[Ласось|ласосяў]], [[клімат]] быў умераны. Падарожнікі правялі там усю [[Зіма|зіму]].