Усевалад Сцяпанавіч Фальскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
++
Радок 1:
{{вызнч|1='''Усевалад Сцяпанавіч ФАЛЬСКІ}}''' (7.3.1886 ці 8.3.[[1887]] — [[1924]]<ref>Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі</ref>) — беларускі грамадска-палітычны, члендзяржаўны [[Беларускіі нацыянальныкультурны камітэтдзеяч, Мінск|Беларускагаакцёр; нацыянальнагаадзін камітэту]]са ([[Горадстваральнікаў Мінск|Мінск]],беларускага [[1917]])прафесійнага тэатра.
 
== Жыццяпіс ==
Нарадзіўся ў в. Лошыца Мінскага пав. Мінскай губ. (цяпер у межах Мінска). Скончыў тры курсы Ляснога інстытута ў [[Пецярбург]]у. У 1906 далучыўся да беларускага руху. На працягу 1915—18 г. удзельнічаў у арганізацыі і быў старшынёй [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першага таварыства беларускай драмы і камедыі]], [[Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва|Мінскага таварыства працаўнікоў мастацтва]]. Быў жанаты.
 
Выканаўца вядучых роляў у спектаклях «Паўлінка» Я. Купалы, «Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага, «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Бязвінная кроў» У. Галубка і інш. Быў членам [[Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], намеснікам старшыні [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў [[Мінск]]у, прадстаўніком Беларускай рады на Дэмакратычнай нарадзе 1917. На [[Першы Усебеларускі з'езд|Усебеларускім з'ездзе]] адзін з лідараў фракцыі левай плыні. Са жніўня 1918 у [[Масква|Маскве]], удзельнічаў у стварэнні маскоўскай беларускай секцыі РКП(б). Узначальваў камісарыят замежных спраў [[Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі|Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі]] (студзень 1919). У 1919 двойчы арыштаваны савецкімі ўладамі. У час польскай акупацыі Беларусі (1919—20) намеснік начальніка раёна эксплуатацыі лясоў. У 1921 намеснік загадчыка аддзела мастацтваў, вучоны сакратар Акадэмічнага цэнтра Наркамата асветы [[БССР]]. 3.9.1921 арыштаваны і прыгавораны ЧК Беларусі да расстрэлу, замененага на 5 гадоў зняволення ў смаленскай катаржнай турме. 3 1923 справавод рабфака пры Смаленскім універсітэце. 3 1925 жыў у [[Кіеў|Кіеве]], працаваў дырэктарам драматычнага тэатра імя М. Занькавецкай, перапісваўся з Інбелкультам. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Ваеннай пракуратурай Рэспублікі Беларусь 6.8.1996.
Нарадзіўся ў в. Лошыца Мінскага пав. Мінскай губ. (цяпер у межах Мінска). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты. Арыштаваны [[3.9]].[[1921]] у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі [[АДПУ СССР]] [[23.9]].[[1921]] за «дапамогу ў шпіянажы» да [[ВМП]] (заменены на 5 гадоў пазбаўлення волі). Этапаваны ў Смаленскую турму. Вызвалены [[30.5]].[[1923]]. Рэабілітаваны [[6.8]].[[1996]]. Асабовая справа Фальскага № 20479-с захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].
 
{{зноскі}}
 
{{Пачатак артыкулу}}
== Літаратура ==
* Селяменеў В., Скалабан В. Тры лісты Усевалада Фальскага // Тэатральная творчасць. 1996. №6.
* Гесь А. «Выслаць за межы Беларусі...» // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX ст. Мн., 1998.
* Скалабан В. Беларусь і Украіна: разам да незалежнасці // Спадчына. 1998, №1.
 
{{DEFAULTSORT:Фальскі Усевалад Сцяпанавіч}}
[[Category:Асобы]]