Усевалад Сцяпанавіч Фальскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
++
Радок 4:
Нарадзіўся ў в. Лошыца Мінскага пав. Мінскай губ. (цяпер у межах Мінска). Скончыў тры курсы Ляснога інстытута ў [[Пецярбург]]у. У 1906 далучыўся да беларускага руху. На працягу 1915—18 г. удзельнічаў у арганізацыі і быў старшынёй [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першага таварыства беларускай драмы і камедыі]], [[Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва|Мінскага таварыства працаўнікоў мастацтва]]. Быў жанаты.
 
Выканаўца вядучых роляў у спектаклях «Паўлінка» Я. Купалы, «Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага, «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Бязвінная кроў» У. Галубка і інш. Быў членам [[Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], намеснікам старшыні [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў [[Мінск]]у, прадстаўніком Беларускай рады на Дэмакратычнай нарадзе 1917. На [[Першы Усебеларускі з'езд|Усебеларускім з'ездзе]] адзін з лідараў фракцыі левай плыні. Са жніўня 1918 у [[Масква|Маскве]], удзельнічаў у стварэнні маскоўскай беларускай секцыі РКП(б). Узначальваў камісарыят замежных спраў [[Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі|Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі]] (студзень 1919). У 1919 двойчы арыштаваны савецкімі ўладамі. У час польскай акупацыі Беларусі (1919—20) намеснік начальніка раёна эксплуатацыі лясоў. У 1921 намеснік загадчыка аддзела мастацтваў, вучоны сакратар Акадэмічнага цэнтра Наркамата асветы [[БССР]]. 3.9.1921 арыштаваны і прыгавораны ЧК Беларусі да расстрэлу, замененага на 5 гадоў зняволення ў смаленскай катаржнай турме. 3 1923 справавод рабфака пры Смаленскім універсітэце. 3 1925 жыў у [[Кіеў|Кіеве]], працаваў дырэктарам драматычнага тэатра імя М. Занькавецкай, перапісваўся з Інбелкультам. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Ваеннай пракуратурай Рэспублікі Беларусь 6.8.1996.
 
{{зноскі}}