Розніца паміж версіямі "Скура"

742 байты дададзена ,  9 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др (перапісаў з беларускамоўных крыніц)
У сысуноў скура самы вялікі орган, частка дыхальнай сістэмы, яна ўключае ў сябе некалькі ўзроўняў эктадэрмальных тканін. Усе сысуны маюць валасы на скуры, нават тыя, што жывуць у моры. Скуры іншых пазваночных адрозніваюцца ад скуры сысуноў. Скура рэптылій і рыб пакрыта цвёрдай ахоўнай луской, а птушак — пёрамі. Скура амфібій часткова адкрыта да пранікнавення і дазваляе осмас пэўных рэчываў.
 
У скуры адрозніваюць тонкі вонкавы слой — эпідэрміс і ўнутраны — дэрму (уласна скуру), якая пераходзіць у падскурную тлушчавую клятчатку. Эпідэрміс утвораны размешчаным на паверхні рагавым слоем і больш глыбокім парасткавым. Паверхневы слой складаецца з мёртвых, арагавелых клетак, якія пастаянна злушчваюцца. У слоі эпідэрмісу, што прылягае да дэрмы, адбываецца дзяленне новых клетак, якія замяняюць адмерлыя. Вытворнымі скуры з'яўляюцца [[Пазногаць|пазногці]], утвораныя элементамі рагавога слоя.
 
Дэрма (уласна скура) прадстаўлена злучальнай тканкай з вялікай колькасцю валокнаў, якія надаюць ёй пругкасць. Тут размешчаны крывяносныя і лімфатычныя сасуды, нервы, а таксама адчувальныя, халадовыя, цеплавыя і болевыя рэцэптары. У дэрме знаходзяцца [[потавыя залозы]], [[сальныя залозы]], а таксама валасяныя цыбуліны.
 
== Гл. таксама ==