Харапа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16:
У пачатку [[медны век|меднага веку]] былі пабудаваныя вялізарныя свіраны. Відавочна, зерне дастаўлялася па рацэ, пакольку на беразе старога рэчышча Раві раскапанае зернесховішча. Важнае адрозненне Харапы ад іншых гарадоў [[Індская цывілізацыя|Індскай цывілізацыі]] - гэта тое, што тут былі знойдзены могілкі. Даследаванне рэшткаў нябожчыкаў дало дадатковую інфармацыю пра яго жыхароў. У прыватнасці, аказалася, што ў Харапе гэтага перыяду быў нізкі (у параўнанні з паселішчамі іншых цывілізацый) узровень дзіцячай смяротнасці. Сярэдні ўзрост памерлых быў каля 34 гадоў, але многія дажывалі да 55. Вывучэнне зубоў паказала, што харапцы пакутвалі на лінейную гіпаплазію і карыес, відавочна з-за недахопу і дрэннай якасці ежы. Прычым, жанчыны сілкаваліся горш, чым мужчыны. Дзяўчынкі атрымоўвалі менш увагі, чым хлопчыкі.
 
Гарадскія пабудовы наступных двух перыядаў амаль не захаваліся ў выніку крадзяжу цэглы пад час раскопак для пабудовы мясцовай лініі [[Чыгунка|чыгункі]], аднак інфармацыю багата прадстаўляюць могілкі. Нябожчыкаў хавалі галавою на паўночны ўсход ці скурчанымі ў позе зародка. Ля галавы клаліпамяшчалі керамічныя пасудзіны, упрыгожаныя малюнкамі паўлінаў, дрэў, лісця і зорак. Верхні пласт пахаванняў адметны вялікімі пасудзінамі, у якія клалі нябожчыкаў. Выявы на кераміке нагадваюць матывы з [[Рыгведа|Рыгведы]].
 
Асноўнай крыніцай спажывання насельніцтва Харапы былі [[пшаніца]] і [[ячмень]]. Яны трымалі [[Карова|кароў]], [[Авечка свойская|авечак]] і [[Каза свойская|коз]]. Амаль нічога не вядома пра ролю палявання. Знойдзены рэшткі [[Сомападобныя|самоў]], якіх лавілі на рацэ, а таксама марскіх рыбін.