Індыйскі акіян: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vagobot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: roa-tara:Oceane Indiane
++
Радок 5:
 
Самая паўночная кропка Індыйскага акіяна знаходзіцца прыкладна на 30° паўночнай шыраты ў [[Персідскі заліў|Персідскім заліве]]. Шырыня Індыйскага акіяна складае прыблізна 10 000 км паміж паўднёвымі кропкамі Аўстраліі і Афрыкі.
 
== Рэльеф дна і тэктанічная будова ==
У будове дна вылучаюцца: падводная ўскраіна мацерыкоў ([[шэльф]]) — 29%, мацерыковы схіл — 2%, ложа акіяна — 52%, сярэдзінна-акіянічныя хрыбты — 17% ад плошчы акіяна. У межах шэльфа змяншаецца магутнасць зямной кары мацерыковых ускраін і яна пераходзіць у акіянічную. На паўночным усходзе акіян абмежаваны складанай пераходнай зонай (актыўнай ускраінай — зонай паглынання літасферных пліт), якая ўключае Зондскую астраўную дугу і [[Зондскі жолаб]]. Шырыня шэльфаў не перавышае некалькіх дзесяткаў кіламетраў, у раёне м. Ігольнага на поўдні Афрыкі, каля заходняга ўзбярэжжа п-ва [[Індастан]] і паўночна-заходняга ўзбярэжжа Аўстраліі яна пашыраецца да 300—350 км. Край шэльфа знаходзіцца на глыбіні 100—200 м (каля [[Антарктыда|Антарктыды]] да 400—500 м). Мацерыковы схіл уяўляе сабой круты (да 10—30°) уступ, месцамі расчлянёны падводнымі далінамі рэк [[Інд]], [[Ганг]] і інш.
 
У межах ложа акіяна вылучаецца Сярэдзінна-Індыйскі хрыбет, утвораны сістэмай сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў (Аўстрала-Антарктычнае падняцце, Заходне-Індыйскі хрыбет, Аравійска-Індыйскі, Афрыканска-Антарктычны, Цэнтральнаіндыйскі), якая ў раёне Адэнскага заліва і Чырвонага мора спалучаецца з унутрымацерыковымі сістэмамі рыфтаў. Агульная даўжыня сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў Індыйскага акіяна каля 20 тыс. км, шырыня 400—1000 км і больш, вышыня 2,5—4 км. Сярэдзінна-Індыйскі хрыбет падзяляе ложа акіяна на тры сегменты, у якіх размяшчаюцца глыбакаводныя катлавіны: у паўночна-ўсходнім сектары — Аманская, Аравійская, Цэнтральная, Какосавая, Заходне-Аўстралійская, Натураліста, Паўднёва-Аўстралійская; у заходнім — Самалійская, Аміранцкая, Маскарэнская, Мадагаскарская, Каморская, Мазамбікская і Агульяс; у прыантарктычным — Кразе, Афрыканска-Антарктычная, Аўстрала-Антарктычная.
 
Сярэдзінныя хрыбты маюць максімальна расчлянёны рэльеф. Яны рассечаны шматлікімі трансформнымі разломамі, якія ў агаленнях даюць поўны разрэз акіянічнай кары (знізу ўверх) — ультраасноўныя пароды, [[габра]], габра-дыябазы, базальтавыя лавы і асадачны слой. Сярэдняя магутнасць акіянічнай кары ў катлавінах 6 км.
 
Рэльеф ложа ўскладняецца буйнымі хрыбтамі і масівамі, частка якіх (Мадагаскарскі, частка Маскарэнскага з бднкай Сейшэльскіх а-воў і банкай Сая-дэ-Мелья, узв. Агульяс) маюць мацерыковую кару. Паміж хрыбтамі размешчаны жалабы (Зондскі, Тыморскі, Кай).
 
== Гісторыя фарміравання ==
ІндыйскіФарміраванне акіянакіяна сфармаваўсяпачалося на130—150 стыкумлн. гадоў назад пасля расколу [[Юрскі перыядГандвана|ЮрскагаГандваны]] іў Крэйдавагавыніку перыядаўрухаў уАфрыканскай, вынікуАнтаркгычнай распадуі [[Гандвана|Гандваны]]Інда-Аўстралійскай літасферных пліт. Тады адбылося аддзяленне Афрыкі і Дэкана ад Аўстраліі з Антарктыдай, а пазней - Аўстраліі ад Антарктыды (у палеагене, каля 50 мільёнаў гадоў таму).
 
Напрамак і скорасць руху пліт мяняліся на працягу геалагічнай гісторыі. Найбольш старажытная частка Індыйскага акіяна — вялізнае меза-палеазойскае базальтавае ложа на ўсходзе і поўдні. Зондскі жолаб утварыўся ў кайназойскі перыяд.
 
== Донныя адклады ==
У размеркаванні асадкаў праяўляецца залежнасць ад шыротна-кліматычнай, цыркуммацерыковай і вертыкальнай занальнасці. Уздоўж мацерыкоў па перыферыі акіяна пашыраны тэрыгенныя адклады. У пелагіялі акіяна на глыбіні менш за 4000 м намнажаюцца фарамініферавыя і какалітавыя ілы. На больш значных глыбінях у гуміднай экватарыяльнай і антарктычнай зонах яны замяшчаюцца крамяністымі (дыятомавымі і радыялярыевымі) іламі, у арыднай — чырвонымі глыбакаводнымі глінамі. Карысныя выкапні: [[нафта]] і газ (нафтагазаносны басейн Персідскага заліва, шэльфы Паўднёва-Усходняй Азіі, Аўстраліі; узбярэжжа Бангладэш, у Андаманскім і Чырвоным моры, Адэнскім заліве, уздоўж узбярэжжа Афрыкі); россыпныя радовішчы [[касітэрыт]]у, [[рутыл]]у, цырконію, манацыту (на ўзбярэжжы Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі); буйныя палі жалеза-марганцавых канкрэцый на дне катлавін (Заходне-Аўстралійская, Цэнтральная, Паўднёва-Аравійская, Кразе і інш.); вялікія паклады солі ў Чырвоным моры.
 
== Клімат ==