Індыйскі акіян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34:
 
== Гідралагічны рэжым ==
Паверхневыя цячэнні абумоўлены атмасфернай цыркуляцыяй. На поўначы пераважаюць мусонныя цячэнні, летам арыенціраваныя на ўсход, ммою — на захад. Каля афрыканскіх берагоў пераменнае Самалійскае цячэнне цёплае зімою і халоднае летам. Міжпасатнае супрацьцячэнне выразнае паміж 3° і 8° пд.ш, зімою. Пастаяннае Паўднёвае Пасатнае цячэнне з адгалінаваннямі цёплых Мадагаскарскага цячэння, Мазамбікскага цячэння і цячэння мыса Ігольнага. Кругаварот у Паўднёвым паўшар'і заканчваюць халодныя цячэнне Заходніх Вятроў і Заходне-Аўстралійскае цячэнне. Глыбінныя цячэнні ад Антарктыды і субтрапічных шырот пранікаюць на поўнач да п-ва Самалі. У падпаверхневых слаях экватарыяльных шырот з захаду на ўсход супрацьцячэнне Тарэева, звязанае з буйнамаштабнай сістэмай глыбіннага ўсходняга пераносу. Пераважныя тэмпературы вады на паверхні вышэй за 20°С, на крайнім поўдні — ніжэй за 0°С. Салёнасць ад 32 да 36,5‰, найбольшая — у [[Чырвонае мора|Чырвоным моры]] (41‰) і Персідскім заліве (37—39‰). Шчыльнасць вады найбольшая (1027 кг/м ³) у антарктычных шыротах, найменшая (1018 кг/м³) у паўночна-ўсходняй чатцы акіяна і ў Бенгальскім заліве прылівы паўсутачныя і няправільныя паўсутачныя (5—11,9 м у Камбейскім заліве, 0,5—1,6 м у адкрытым акіяне). Ільды ўтвараюцца ў антарктычных шыротах і выносяцца ветрам і цячэннямі да 55° пд.ш. ў жніўні і да 65—68° пд.ш. ў лютым. [[Айсберг]]і асабліва шматлікія паміж 40 і 80° у.д.
 
== Флора і фауна ==