Мячэць Бадшахі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Храм |Тып храма = Мячэць |Беларуская назва = Мячэць Бадшахі |Арыгінальная назв...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34:
'''Мячэць Бадшахі''' ({{lang-ur|‏ بادشاہی مسجد}}, імператарская мячэць) — другая па велічыні мячэць [[Пакістан]]а, размешчаная ў горадзе [[Лахор]]. Адна з найбуйнейшых мячэцяў свету. Знаходзіцца на даступнай па лесвіцы платформе, якая ўзвышаецца над старым горадам насупраць [[Сады Шалімара|Садоў Шалімара]] і [[Лахорская крэпасць|Лахорской крэпасці]]. Была пабудавана ў [[1673]]—[[1674]] гадах па загаду вялікага магола [[Аурангзеб]]а і лічыцца адным з найбольш значных помнікаў [[Інда-сарацынскі стыль|інда-ісламскай]] сакральнай архітэктуры [[Імперыя Вялікіх Маголаў|эпохі Вялікіх Маголаў]].
 
Мячэць Бадшахі падобная на пабудаваную двума дзесяцігоддзямі раней мячэць [[Джама-Масджыд, Дэлі|Джама-Масджыд]] у [[Дэлі]]. Будынак, вуглы якога пазначаны чатырма нізкімі васьміграннымі [[мінарэт]]амі, увянчанымі [[павільён]]амі, пакрыта трыма белымі мармуровымі купаламі. Сіметрычны фасад з чырвонага [[пясчанік]]ау з устаўкамі з белага [[мармур]]у складаецца з высокага цэнтральнага [[айван]]а, да якога з бакоў прылягаюць па пяць меншых айванаў. У квадратным унутраным двары ёсць месца для пяці тысяч вернікаў. З кожнага боку ён абнесены сцяной па 150 м у даўжыню, па вуглах размешчаны высокія мінарэты. Рэзервуар з вадой у цэнтры двара прызначаны для рытуальных абмыванняў перад малітвай. Галоўны будынак размешчана на заходнім боку двара, галоўная брама знаходзіцца на ўсходняй. Інтэр'ер мячэці ўпрыгожваюць выкананыя з [[стука]] [[Картуш, архітэктура|картушы]] і расліны.
 
Ля ўваходу знаходзіцца невялікі музей, у якім выстаўлены рэліквіі ісламскіх святых, да прыкладу [[цюрбан]] прарока [[Мухамед]]а.