Акварэль: Розніца паміж версіямі

185 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
 
== У Беларусі ==
Ёсць меркаванне, што на тэрыторыі Беларусі акварэль выкарыстоўвалася з [[15 ст.]] у мініяцюрах[[мініяцюра]]х [[Радзівілаўскі летапіс|Радзівілаўскага летапісу]], у [[17 стагоддзе|17]]-[[18 ст.]] — для расфарбоўкі гравюр (напр., ілюстрацыі да «Брашна духоўнага», [[1639]], Куцеінская друкарня). З 18 ст. набылі шырокую вядомасць акварэльныя выявы помнікаў беларускага дойлідства, выкананыя Ф. Смуглевічам, М. Львовым, М. Івановым. У 19 — пач. 20 ст. у тэхніцы акварэлі малявалі жанравыя сцэны і пейзажы Л. Альпяровіч, [[Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч|С. Богуш-Сестранцэвіч]], [[Генрых Уладзіслававіч Вейсенгоф|Г. Вейсенгоф]], [[Ян Дамель|Я. ДомельДамель]], [[К. Кастравіцкі]] (Карусь Каганец), [[М. Кулеша]], [[Н. Орда]], [[Ю. Пешка]], [[Фердынанд Рушчыц|Ф. Рушчыц]]. У [[1920-я|1920]]-[[1930-я]] акварэль актыўна выкарыстоўвалі А. Астаповіч. В. Волкаў, У. Кудрэвіч, М. Лебедзева, Л. Леятман, М. Малевіч, М. Сяўрук, М. Філіповіч і інш. У гады Вялікай Айчыннай вайны сродкі акварэлі вельмі шырока выкарыстоўвалі мастакі, якія малявалі карыкатуры і плакаты. У 1950-1960-я значна пашырыліся выяўленчыя прыёмы, тэхніка акварэлі, а з гэтым уславіліся творы В. Цвіркі, У. Стэльмашонка, Л. Марчанкі, А. Паслядовіч, В. Паўлаўца, Т. Вашчанкі, I. Пратасені і іншых.<ref>Герасіменя В. …</ref>
 
{{зноскі}}