Размовы:Партызанскі рух у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
:: Другая сусветная вайна працягвалася да верасня 1945 года, калі ўжо партызан на тэрыторыі Беларусі не было. Трэба яшчэ глядзець па масавасці ўдзелу ў руху. Большасць было савецкім. --[[Удзельнік:Navarh|Navarh]] ([[Размовы з удзельнікам:Navarh|размовы]]) 18:25, 16 сакавіка 2012 (UTC)
::: Паважаны Navarh у мяне да Вас і да ўсёй беларускай Вікі супольнасці некалькі пытанняў-разважанняў.
# Navarh, Вы так і не адказалі на адно з галоўных маіх пытанняў: для каго яна была Айчынная!? Тых хто дапамагаў немцам налічваецца каля 1 - 1,5 млн. чал. Гэта для іх яна была Айчынная!?
: Мяркуйце добрыя намеры! А вы параўнайце колькасць колабарционистов і партызан! Гэта простая арыфметыка, паважаны. Або ў вас ёсць іншае сцвярджэнне?! --[[Удзельнік:Navarh|Navarh]] ([[Размовы з удзельнікам:Navarh|размовы]]) 13:53, 18 сакавіка 2012 (UTC)
# Спадар Navarh, Вы кажыце ''«яна прызнаецца на вышэйшым дзяржаўным узроўні»''. Не трэба моцна разбірацца ў гісторыі Беларусі (і не толькі ў ёй), каб ведаць якія ў нас нормы прызнаюцца на вышэйшым узроўні! І наогул Вы ведаеце, вышэйшы дзяржаўны ўзровень - гэта такая цацка палітыкаў для недасведчанага грамадства. Вось Вам прыклад такой цацкі: улады Турцыі, да сённяшняга дня адмаўляюцца ад генацыда армян, хоць гэта ўжо даказана і навукова і археалагічна... і ўвогуле ўвесь свет кажа, што генацыд быў, а туркі на вышэйшым ўзроўні кажуць не было... І такіх «вышэйшых дзяржаўных узроўнеў» вельмі шмат.
# Адкуль Вы ведаеце былі партызаны на тэрыторыі Беларусі да верасня 1945 г. (і пасля яго) або не было!? Крыніцу скажыце калі ласка!? Адразу заўважу, што Каваленя гэта не крыніца, а падручнік для вучняў сярэдніх школ і гімназій!
: Каваленя - акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, дырэктар ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі», доктар гістарычных навук, прафесар. Я лічу, што гэтага дастаткова. Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі партызан ўжо не было, расфармавалі. --[[Удзельнік:Navarh|Navarh]] ([[Размовы з удзельнікам:Navarh|размовы]]) 13:53, 18 сакавіка 2012 (UTC)
# Цяпер пяройдзем непасрэдна да зместу артыкула. ''«Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі меў агульнанародны характар»'' - цікавы факт, адкуль ён узят!? І увогуле Вы ведалі, што партызанскі рух да практычна лета 1942 г. гэта такая цікавая з'ява на тэрыторыі Беларусі. Што практычна да гэтага перыяда народны ппартызанскі рух не існаваў, і мясцовае насельніцтва абыякава ставілася да партызан. Гэты факт даказвае: колькасць партызан да лета 1942 г. (вы самі прывялі прыклад «Да канца 1941 года ў радах партызан ваявалі 12 000 чалавек у 230 атрадах»), дзейнасць нямецкіх акупацыйных улад, якія да гэтага перыяда не ведалі, што такое «агульнанародны партызанскі рух» (пра гэта сведчаць данясенні ў Берлін, яны знаходзяцца ў адным з фондаў НАРБ).
# «Фашысты», «нямецка-фашысцкія» і г.д. Знайдзіце мне хоць аднаго «фашыста» ў шэрагах нямецкай арміі, паліцыі парадку і СС. Яны былі нацыянал-сацыялістамі! Фашысты былі ў Італіі, а Германіі - нацыянал-сацыялізм (або нацысты), тыя хто дапамагаў немцам - гэта калабарацыя (украінская, прыбалтыйскіх краін і г.д.), краіны-сатэліты аўтарытарных рэжымаў (напрыклад Венгрыя пры Хорці, і Румынія пры Антанэску не былі фашысцкімі або нацысцкімі дзяржавамі, яны былі аўтарытарнымі краінамі), якія падтрымлівалі Трэці Рэйх і г.д.
# Калі Вы выкарыстоўваеце, такія факты, як напрыклад «выкарыстоўвалі дзяцей у якасці донараў крыві», то спасылка на Каваленю гэта не сур'ёзна! Хоць бы трэба на нейкую спецыялізаваную манаграфію спасылку ставіць, а не на агульны падручнік для дзяцей і студэнтаў
 
# Пакуль што спынімся хоць бы на гэтым:)--[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 10:49, 18 сакавіка 2012 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Партызанскі рух у Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны».