Акцябрскі (гарадскі пасёлак): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др афармленне
Радок 5:
|краіна = Беларусь
|герб = Coat of Arms of Akciabrski, Belarus.png
|сцяг = FlagBLR ofАкцябрскі Akciabrski,раён Belarusflag.png
|шырыня герба = 90
|шырыня сцяга = 160
Радок 73:
 
=== Помнікі ===
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Вул. Савецкая. У 59 магілах пахаваны 272 воіны Чырвонай Арміі (загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў) і 41 партызан (загінулі ў Вялікую Айчынную вайну). У 1959 годзе пастаўлены помнік  — скульптура воіна (рэканструяваны ў 1984 годзе).
 
Магіла ахвяр фашызму. Вул. Бумажкова. Пахаваны астанкі 643 жыхароў, якіх 2 красавіка 1942 года спалілі жывымі карнікі ў памяшканні клуба спіртзавода. У 1959 годзе пастаўлены абеліск.
Радок 79:
Магіла ахвяр фашызму. Вул. Гастэлы. Пахаваны астанкі 486 жыхароў былой вёскі Карпілаўка, якіх 3 красавіка 1942 года расстралялі, а потым спалілі карнікі. У 1959 годзе пастаўлены абеліск.
 
Магіла ахвяр фашызму. Вул. Савецкая, каля сярэдняй школы №  1. Пахаваны астанкі 700 жыхароў, якіх 2 красавіка 1942 года расстралялі, а потым спалілі карнікі. У 1972 годзе на магіле пастаўлены помнік  — скульптура жанчыны ў жалобе.
 
Магіла ахвяр фашызму. За 0,5  км ад пасёлка, каля дарогі на Азарычы. Пахаваны астанкі 800 жыхароў былой вёскі Рудня, якіх 2 красавіка 1942 года спалілі карнікі. У 1975 годзе ўстаноўлены 2 стэлы.
 
Мемарыяльная дошка ў гонар партызан. Партызанская плошча, на будынку раённага Савета дэпутатаў. Устаноўлена ў 1959 годзе ў памяць аб знаходжанні ў Рудабелцы цэнтра партызанскай зоны.
 
Мемарыяльная дошка на месцы базіравання Акцябрскага падпольнага райкома КП(б)Б і штаба 123-й партызанскай брыгады імя 25-годдзя БССР. Устаноўлена ў 1959 годзе на будынку №  40 па вуліцы Савецкай.
 
Помнік [[Ціхан Піменавіч Бумажкоў|Ц.  П.  Бумажкову]]. Устаноўлены ў 1961 годзе на вул. Савецкай, перад кінатэатрам.
 
Помнік [[Ленін]]у (1953 год). Партызанская плошча.
Радок 93:
Помнік «Барацьбітам за Савецкую ўладу». Цэнтральная плошча.
 
Сцяна прысвячэння  — помнік [[Герой Савецкага Саюза|Героям Савецкага Саюза]]  — воінам-землякам і воінам, атрымаўшым гэта званне за вызваленне Акцябрскага раёна. Цэнтральная плошча.
 
== Насельніцтва ==
Для пасёлка характэрна наступная дынаміка змянення колькасці жыхароў (паводле перапісаў)<ref name="belstat2009"></ref>:
* [[1959]]  — 2954 чал.
* [[1970]] — 4273 чал.
* [[1979]]  — 5825 чал.
* [[1989]] — 7253 чал.
* [[1999]] — 8440 чал.
Радок 108:
 
== Эканоміка ==
Прадпрыемствы харчовай (завод сухога абястлушчанага малака, хлебазавод), дрэваапрацоўчай прамысловасці. Цэнтр КСУП «"Саўгас «Акцябрскі». Камбінат бытавога абслугоўвання, аўтапарк, райаграсэрвіс, лясгас, будаўнічая арганізацыя. Гасцініца «Арэса». Метэастанцыя.
 
== Сацыяльная сфера ==
Радок 114:
 
== Вядомыя ўраджэнцы ==
[[Лявонцій Яфімавіч Адзінец|Л.  Я.  Адзінец]]  — удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу на Беларусі, грамадзянскай вайны, адзін з арганізатараў Мінскага падполля ў час Вялікай Айчыннай вайны.
<br />[[Міхаіл Дзям'янавіч Лапа|М. Дз. Лапа]]  — дзекабрыст.
<br />[[Аляксандр Раманавіч Салавей|А.  Р.  Салавей]]  — удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу на Беларусі, герой грамадзянскай вайны.
 
== У Сеціве ==
 
== Літаратура ==
* Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С.  В.  Марцэлеў; Рэдкалегія: Г.  П.  Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.  — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
* Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна.  — Мн.: БЕЛТА, 1997.
 
{{зноскі}}