Розніца паміж версіямі «Саўлеская бітва (1236)»

зноскі, вікіфікацыя
др (вікіфікацыя)
(зноскі, вікіфікацыя)
'''Саўлеская бітва''' адбылася [[22 верасня]] [[1236|1236 года]] паміж войскам [[Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн|Ордэна мечаносцаў]] і яго саюзнікаў з аднаго боку і войскам [[жамойты|жамойтаў]] і [[земгалы|земгалаў]] з другога<ref name="ВКЛЭ">Саўлеская бітва // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 554. — 788 с.</ref>. Апісана ў [[Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка|Лівонскай старэйшай рыфмаванай хроніцы]].
 
У другой палове лета 1236 года быў арганізаваны першы крыжовы паход на [[Жамойць]]<ref name="Насевiч">''Насевiч В. Л.'' [http://vln.by/node/62 Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя — 1250-ыя гады)] // Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн., 1993.</ref>. На баку Ордэна мечаносцаў у паходзе прынялі ўдзел рыцары з Заходняй Еўропы, хрышчоныя [[эсты]], [[лівы]], [[латгалы]], атрад з двухсот [[Пскоў|пскавічоў]], а таксама [[Горад Вялікі Ноўгарад|наўгародскія]] ваяры<ref name="ВКЛЭ"/>.
 
Бітва адбылася 22 верасня 1236 года, калі каля мясцовасці ''Саўле'' на крыжакоў, якія вярталіся з паходу, напалі жамойты і земгалы. Лакалізацыя ''Саўле'' выклікае спрэчкі, звычайна гэта месца атаясамляюць з сучасным горадам [[Шаўлі]] ў [[Літва|Літве]]. Па іншай версіі, бітва адбылася каля [[Латвія|латвійскай]] вёскі Вецсауле<ref name="ВКЛЭ"/>.
 
Цяжкая кавалерыя крыжакоў была вымушаная прыняць бой у балоцістай мясцовасці, дзе перавага былі на баку лёгка ўзброеных жамойтаў і земгалаў. Войска язычнікаў, магчыма, узначальвалі Выкніт[[Выкінт]] і [[Эрдзівіл]], згаданыя ў дамове 1219 ў якасці жамойцкіх князёў<ref name="Насевiч"/>.
 
Крыжакі пацярпелі цяжкае паражэнне, у бітве загінулі вялікі магістр Вольквін і 48 рыцараў Ордэна мечаносцаў, а таксама многія саюзнікі Ордэна, у тым ліку 180 пскавічоў<ref>В лѣто 6745 [1237] // [[Новгородская первая летопись старшего извода]]: [http://www.krotov.info/acts/12/pvl/novg07.htm]</ref>.
 
У выніку раражэння супраць улады Ордэна мечаносцаў паўсталі [[куршы]], земгалы і [[селы]]<ref name="ВКЛЭ"/>. У 1237 годзе Ордэн быў вымушаны зліцца з больш паспяховым [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]].
 
== Зноскі ==
{{зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Бітвы Тэўтонскага ордэна]]
157

правак