Вежа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.5.4) (робат дадаў: fa:برج (ساختمان)
др афармленне, вікіфікацыя
Радок 1:
[[Выява:Kamyanets003.jpg|thumb|[[Камянецкая вежа]]]]
{{вызнч|1=В{{*|е}}жа}}'''Ве́жа''' — [[збудаванне]] са значнай перавагай вышыні над стараной ці дыяметрам асновы<ref>Пд. {{крыніцы/БелСЭ|3}} С.6.</ref>, устойлівасць якога забяспечваецца асновай яго канструкцыі (без расцяжак, у адрозненне ад машты).
 
'''Таксама''' словам «вежа» азначаюць пэўныя спецыяльныя канструкцыі ў ваеннай справе і ў касманаўтыцы — вежы абслугоўвання, [[бранявая вежа|бранявыя вежы]]. У '''народнай беларускай мове''' словам «вежа» азначалі і [[купал]], напрыклад, на царкве<ref>Паведамленне [[Я. Лёсік]]а (напрыклад, у [[Я. Колас]]а: «''дзе цэрквы вежамі жаўцеюць''»): {{крыніцы/Лёсік 1921-1930}} С.274.</ref>.
 
Вежы бываюць у плане шматкантовымі, круглымі і інш., маюць разнастайныя [[завяршэнне, архітэктура|завяршэнні]] ([[зубцы]], [[шацёр, архітэктура|шацёр]], [[спічак]]), і будуюцца з [[драўніна|дрэва]], [[Прыродны камень|каменю]], [[цэгла|цэглы]], [[жалезабетон]]у, [[жалеза]], [[сталь|сталі]] і інш. Адрозніваюцца вежы {{вызн2|абарончыя}} ([[абарончая вежа|крапасная ці замкавая вежа]], [[вартавая вышка]]), {{вызн2|сігнальныя}} ([[маяк]]і), {{вызн2|1=інжынерныя}} ([[радыётэлевізійная вежа|радыётэлевізійныя вежы]], [[ваданапорная вежа|ваданапорныя вежы]], сіласныя вежы, вежы зернавых [[элеватар]]аў і інш.) і {{вызн2|спецыяльныя}}.<ref>{{крыніцы/ВЭС-83}} С.71.</ref>
 
Вежы і вежападобныя збудаванні, як ваеннага, так і неваеннага прызначэння, вядомыя са старажытнасці, калі яны ўзніклі як абарончыя збудаванні (вартавыя вышкі, вежы ўмацаванняў), і таксама выкарыстоўваліся ў культавым дойлідстве ([[зікурат]]ы, [[мінарэт]]ы, вежы [[сабор]]аў, [[званіца|званіцы]]), грамадзянскіх будынках (вежы [[ратуша|ратуш]], дэкарацыйныя вежы [[вакзал]]ьных і жылых будынкаў, выставачных збудаванняў і інш.).