Вышыўка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: mt:Rakkmu
ілюстрацыя
Радок 1:
[[Выява:Дзіця ў вышыванцы.jpg|thumb|300px|right|Беларускае дзіця ў вышыванцы]]
[[Выява:Stitching frame from the thrifting store near my job.jpg|250px|thumb|[[Пяльцы]] з вышыўкай]]
'''Вышыўка''', від [[народнае дэкаратыўнае мастацтва|народнага дэкаратыўнага мастацтва]]; [[арнамент]] або малюнак, вытканы ўручную (звычайнымі або спецыяльнымі іголкамі, часам кручком і інш.) ці машынным спосабам на тканінах, карунках, скуры. Матэрыялам служылі ільняныя, баваўняныя, ваўняныя, зрэдку шаўковыя ніткі, бліскаўкі і інш. Гістарычна для беларускіх тэрыторый характэрна ўжыванне ў вышыўцы чырвоных, сініх, чорных ([[забалаць]], [[горынь]], [[блахва]]), белых ([[белка]]) колераў, хоць у залежнасці ад рэгіёна Беларусі каларыстыка вышывак можа адрознівацца. Для [[накладная вышыўка|накладной вышыўкі]] (аплікацыі) ужываліся шнур, тасьма, стужкі, кавалкі каляровых тканін, скура і інш. Вышыўкай аздаблялі жаночае (кашулі, галаўныя ўборы, фартухі, зрэдчас - — спадніцы і гарсеты) і мужчынскае (кашулі, шыйныя хусткі) адзенне, суконную і аўчынную вопратку, рэчы дэкаратыўна-абрадавага і бытавога прызначэння ([[ручнік]]і, абрусы, навалочкі, посцілкі і інш.).
 
Адрозніваюць таксама [[гафт]], як асобны від вышыўкі. Гэта ручная ці машынная вышыўка каштоўнымі матэрыяламі: каляровымі шаўковымі, залатымі, срэбранымі ніткамі, перлінамі, камянямі. У Беларусі гафт вядомы з [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] у аздабленні літургічнага (арнаты) і святочнага адзення, дэкаратыўных тканін (пакрывалы для алтароў - — антымінсы).
 
== Гісторыя вышыўкі ==
[[image:Cross stitch embroidery.jpg|thumb|150px|left|Элемент вышыванага дыванка]]
Узнікненне вышыўкі адносіцца да эпохі першабытнай культуры і звязана з шыццём адзення са скураў жывёл. Матэрыялам для вышыўкі ў розныя часы былі жылы жывёлаў, натуральныя ці афарбаваныя ніці ільну, канопляў, бавоўны, шоўку, воўны, а таксама перліны і каштоўныя камяні, бусы і бісер, ракушкі, залатыя і медныя бляшкі, манеты. Вышыўка цесна звязана з бытам, працай, прыродай і, такім чынам, заўсёды адлюстоўвала мастацкія густы і ўяўленні, выяўляла нацыянальную своеасаблівасць і майстэрства кожнага народа.
 
Мастацтва дэкаратыўнай вышыўкі ўзнікла ў глыбокай старажытнасці і на працягу многіх вякоў захоўваецца ў дэталях інтэр'еру, адзення і разнастайных прадметаў бытавога ўжытку. Найбольш старажытныя вышыўкі, якія дайшлі да нашага часу, адносяцца да [[VI стагоддзе да н.э.|VI]]- [[V стагоддзе да н.э.|V ст. да н.э.]] Яны былі выкананы ў Старажытным [[Кітай|Кітаі]] на шаўковых тканінах шоўкам-сырцом, воласам, залатымі і срэбранымі ніткамі. Вышыўкай упрыгожвалі не толькі адзенне, але і дываны, і дэкаратыўныя пано з выявамі дрэваў і птушак.
 
Мастацтва вышыўкі мае шматвекавую гісторыю. На тэрыторыі нашай краіны найбольш старажытныя ўзоры вышыўкі вядомы на рэштках тканін (захаваліся пераважна шаўковыя), на скураным абутку, на футаралах, кашальках ([[XII стагоддзе|XII]] - — [[XIII стагоддзе|XIII ст.]]) - — вырабах рамеснікаў з [[Полацк]]а, [[Мінск|Менска]], [[Тураў|Турава]], [[Давыд-Гарадок|Давыд-Гарадка]], [[Пінск]]а, [[Слуцк]]а, [[Гродна|Гародні]]. Вырабы расшывалі каляровымі ваўнянымі, зрэдку шаўковымі ніткамі з характэрным арнаментам у выглядзе пляцёнкі, спіралепадобных завіткоў, канцэнтрычных кругоў, сэрцападобных фігур і інш.
 
Пра вышыўку перыяду [[феадалізм]]у сведчаць разнастайныя пісьмовыя крыніцы, што адлюстроўваюць распаўсюджанне вышываных рэчаў сярод пэўных слаёў насельніцтва (у тым ліку і сярод [[сялянства]]), адзначаюць перавагу вышыўкі ў параўнанні з іншымі спосабамі арнаментацыі тканін, прыводзяць звесткі пра пераемнасць традыцый мінулага. З узмацненнем сувязі з горадам і ўплыву гарадской культуры патрыярхальны быт сельскага насельніцтва хутка разбураўся, што адбілася на традыцыйным адзенні, спосабах і характары арнаментацыі народных тканін. Напрыканцы [[XIX стагоддзе|XIX]] - — пач. [[XX стагоддзе|XX ст.]] вышыўка, як і раней, бытавала пераважна ў форме хатняй вытворчасці для патрэб сям'і, што абумовіла яе глыбокую самабытнасць і ўстойлівасць старажытных мясцовых традыцый.
 
== Роля вышыўкі ==
Радок 26 ⟶ 27:
== Тэхнікі выканання ==
 
Тэхніка выканання народнай вышыўкі даволі разнастайная. Большасць швоў ужывалася выключна для ўпрыгожвання асновы. Існавала група традыцыйных дэкаратыўных швоў, злучальных і краявых ([[абкіданне]]) швоў. На Палессі і Падняпроўі здаўна выкарыстоўвалі розныя віды зборак ([[маршчэнне]]). У залежнасці ад тэхнікі выканання вылучаюць 2 групы швоў: верхашвы (па суцэльнай тканіне) і скразныя (для якіх выцягваецца пэўная колькасць нітак асновы і ўтку). Верхашвы падзяляюцца на лікавыя (выконваюцца па ліку нітак тканіны) і адвольныя (па контуры). Сярод лікавых швоў асобнае месца займае набор (нацяг, завалаканне, процяг і інш.); пашыраны таксама швы [[вышыванне крыжыкам|крыжыкам]], [[пляцёнка]], сцябліністы, розныя віды [[процяг]]у (гладзі) (адна-, двухбаковы і інш.), роспіс. Традыцыйныя верхашвы выконваліся чырвонымі, чырвонымі з нязначным дадаткам сініх (з канца [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] чорных) нітак. Адвольныя швы — процяг (просты, рэдкі), [[аплікацыя]], [[выбіванне]] і інш. — найчасцей выкарыстоўвалі для стварэння паліхромных стылізавана-раслінных узораў. Строчка — вышыўка па разрэджанай тканіне ([[сакаленне]], [[гафт]]) сустракаецца пераважна ў форме вузкіх мярэжак, якімі ўпрыгожвалі кашулі, фартухі, наміткі, ручнікі і інш.
 
== Арнаментацыя ==