Акардэон: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Акардэон''' (ад фр. Accordéon) — клавішны духавы язычковы музычны інструмент, ручная гармонік...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:40, 21 сакавіка 2012

Акардэон (ад фр. Accordéon) — клавішны духавы язычковы музычны інструмент, ручная гармоніка. У 1829 годзе гэту назву даў венскі арганны майстар К. Даміян ўдасканаленаму ім гармоніку. У беларускай традыцыі акардэонам прынята называць толькі інструменты з правай клавіятурай фартэпіяннай тыпу (звычайна некалькі тэмбравых рэгістраў) - у адрозненне, напрыклад, ад баяна. Аднак часам сустракаецца і назва «кнопкавы акардэон» (звычайна ў перакладных тэкстах). Адна з разнавіднасцяў храматычнага кнопкавага акардэона называецца баянам.

У канцы XIX стагоддзя акардэоны ў вялікай колькасці вырабляліся ў Клінгентале (Саксонія).