Андрэй Макаёнак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Андрэй Макаёнак''' ([[{{ДН|12 лістапада]] [[|11|1920]]}}, в. Борхаў, Рагачоўскага[[Рагачоўскі р-нараён]] Гомельскай вобл. — [[{{ДС|16 лістапада]] [[|11|1982]]}}) — беларускі [[драматург]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Журавіцкую сярэднюю школу (1938), працаваў масавіком у раённым Доме культуры. У 1939 быў прызваны ў Чырвоную Армію. У час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] ўдзельнічаў у баях на Крымскім фронце. Пасля цяжкага ранення (1942) дэмабілізаваны. Працаваў у Акаурцкай сярэдняй школе Грузіі (1942—1943), сакратаром Журавіцкага райкама камсамола (1944, цяпер у складзе Рагачоўскага р-на), Гродзенскага гаркама камсамола (1945), загадчыкам партыйнага кабінета Магілеўскага чыгуначнага вузла (1945—1946), памочнікам сакратара Журавіцкага райкама партыі (1946—1947). У 1949 скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1949—1953 — загадчык аддзела прозы часопіса [[Вожык (1945)|«Вожык»]], у 1966—1978 — галоўны рэдактар часопіса «Неман». Як член дэлегацыі БССР у 1965 удзельнічаў у рабоце XX сесіі Генеральнай Асамблеі [[ААН]]. Дэпутат [[ВС БССР]] (1971—1982). Член [[СП СССР]] (з 1949).
 
== Творчасць ==
Друкаваўся з 1946. Пісаў гумарэскі, фельетоны, нарысы. Першая п'еса — аднаактовая драма «Добра, калі добра канчаецца» (1946). Аднаактоўкі «Перад сустрэчай», «Жыццё патрабуе» (1950), «Аксеніна цялушка» і «Крымінальная справа» (1951), «Першае пытанне» (1952) вызначаліся актуальнасцю праблематыкі. Шматакговыя драмы «Ворагі», «Узыходы шчасця» (абедзве 1947), «Выйгрыш» (1948) пры жыцці аўтара не друкаваліся і не ставіліся. У 1952 на сцэне [[Беларускі тэатр ім. Я. Купалы|Беларускага тэатра імя Я. Купалы]] пастаўлена яго палітычная драма «На досвітку» пра пасляваенную Францыю. У сатырычнай камедыі «Выбачайце, калі ласка!» (паст. 1954) бескампрамісна крытыкуюцца заганныя метады кіраўніцтва савецкай гаспадаркай, паказуха, фармалізм, казённае адміністраванне. Камедыі «Каб людзі не журыліся» (паст. 1959) і «Лявоніха на арбіце» (паст. 1961) прысвечаны жыццю пасляваеннай вёскі.
Друкаваўся з 1946. Аўтар п'ес «На досвітку» (1951, пастаўлена ў 1952), «Выбачайце, калі ласка!» (апублікавана і пастаўлена ў 1953), «Каб людзі не журыліся» (1958, пастаўлена ў 1959), «Лявоніха на арбіце» (апублікавана і пастаўлена ў 1961), «Зацюканы апостал» (1969, пастаўлена ў 1971), «Трыбунал» (1970, пастаўлена ў 1970), «Таблетку пад язык» (апублікавана і пастаўлена ў 1973), «Святая прастата» (1974, пастаўлена ў 1976, асобнае выданне пад назвай «Кашмар» у 1979), «Верачка» (1979, пастаўлена ў 1979), «Пагарэльцы» (апублікавана і пастаўлена ў 1980), «Дыхайце ашчадна» (1982, пастаўлена ў 1984). Напісаў аднаактовыя п'есы «Добра, калі добра канчаецца» (1946), «Перад сустрэчай», «Жыццё патрабуе» і «Першае пытанне» (1950), «Крымінальная справа» і «Аксеніна цялушка» (1951), «На шырокія прасторы» (1958), а таксама сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Шчасце трэба берагчы» (па матывах аповесці А.Кулакоўскага «Нявестка», пастаўлены ў 1958), «Рагаты бастыён» (па п'есе «Лявоніха на арбіце», пастаўлены ў 1964), тэлефільма «Пасля кірмашу» (пастаўлены ў 1973), дакументальных фільмаў «У адзінай сям'і» (зняты ў 1957), «Кандрат Крапіва» (зняты ў 1961). Выйшлі зборнікі п'ес «Перад сустрэчай. Жыццё патрабуе» (1951), «Камедыі» (1961), «Трыбунал. Зацюканы апостал» (1971), «П'есы» (1974), «Кінасцэнарыі» (1989). Выдадзены Выбраныя творы ў 2-х (1980), Збор твораў у 5 тамах (1987—1990).
 
Сацыяльна-палітычнай накіраванасцю вызначаюцца наватарскія п'есы «Зацюканы апостал» (паст. 1971) і «Трыбунал» (паст. 1970), якія засведчылі значную эвалюцыю ў выяўленчай манеры аўтара. Сатырычная камедыя-памфлет «Зацюканы апостал», насычаная прыёмамі сцэнічнай умоўнасці, часам з падкрэсленым ігнараваннем праўдападобнасці, вызначаецца своеасаблівасцю мастацкай тыпізацыі, гранічнай абагульненасцю персанажаў, не трацячы пры гэтым мастацкай канкрэтнасці. У трагікамедыі «Трыбунал», блізкай да традыцый народнай драмы, Андрэй Макаёнак спалучыў нізкае з узвышаным, фарсавае з трагедыйным. Упершыню ў беларускай драматургіі высокая героіка ўвасоблена ў камедыйным жанры. У пошуках новых жанравых і структурна-кампазіцыйных форм А. Макаёнак прыйшоў да камедыі-рэпартажу «Таблетку пад язык» (паст. 1973), да складанай у жанравых адносінах камедыі «Кашмар» (паст. пад назвай «Святая прастата» ў 1976), якая падкупляе клопатам пра ўсталяванне разумных сацыяльна-палітычных узаемаадносін, гуманістычным пафасам.
 
У канцы 1970 — пач. 1980-х г. на сцэне з'явіліся трагікамедыя «Пагарэльцы» (нап. 1966, апубл. 1980, паст. ў 1981) і камедыя «Верачка»(аўтарскае вызначэнне: сентыментальны фельетон, паст. ў 1979), якія адкрылі новыя грані драматургічнага таленту А. Макаёнка. У «Пагарэльцах», прысвечаных выкрыццю прыстасавальніцтва, апалітычнасці, шкурнцтва, аўтар адмовіўся ад традыцыйнай сюжэтна-кампазіцыйнай структуры твора, даў толькі «пралог і эпілог адной трагікамічнай гісторыі». Камедыя «Верачка» напісана ў больш звыклых, хоць і не кананічных жанравых формах; у эмацыянальным ладзе яе дамінуе мяккая, сцішаная танальнасць. Лірычныя моманты ёсць і ў п'есах «Лявоніха на арбіце», «Таблетку пад язык», «Кашмар», але прысутнічаюць там пераважна ў аўтарскіх рэмарках-пралогах.
 
Апошні закончаны твор А. Макаёнка — трагікамедыя «Дыхайце эканомна» (апубл. 1983) — п'еса-прытча, у якой аб'ектам аўтарскага асэнсавання стала кайважнейшая агульначалавечая праблема захавання Зямлі ад тэрмаядзернай катастрофы.
 
Аўтар кінааповесці «Твой хлеб» (1956), сцэнарыяў фільмаў «Шчасце трэба берагчы» (1958), «Канцрат Крапіва» (1961), «Рагаты бастыён» (1975), тэлефільма «Пасля кірмашу» (1973).
 
Пераклаў п'есы «Дабракі» [[Л. Зорын]]а, «Я, бабуся, Іліко і Іларыён» [[Н. Думбадзе]] і [[Г. Лордкіпанідзе]], «Чацвёрты» [[К. Сіманаў|К. Сіманава]] і інш.
 
== Бібліяграфія ==
== Узнагароды ==
* Выдадзены Выбраныя творы ў 2-х (1980)
* Збор твораў у 5 тамах (1987—1990)
 
== Прэміі і ўзнагароды ==
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Кастрычніцкай Рэвалюцыі і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1977). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962) за п'есу «Лявоніха на арбіце», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1974) за п'есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык».
 
== Памяць ==
Імя А. Макаёнка носіць [[Вуліца Макаёнка, Мінск|вуліца ў Мінску]], Гродзенскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы і Журавіцкай СШ Рагачоўскага раёна, у якой створаны музей драматурга.
 
== Літаратура ==
{{літ|1=|{{крыніцы/БП 1917-90|Макаёнак Андрэй}}|{{крыніцы/БП (1992-95)||Макаёнак Андрэй}}|Від=Б}}
* Сохар Ю.М. На пульсе жыцця: Андрэй Макаёнак і беларускі тэатр. Мн., 1979.
* Усікаў Я.К. Андрэй Макаёнак. Мн., 1984.
{{літ|1=|{{крыніцы/БП* 1917-90|Макаёнак Андрэй}}|{{крыніцы/БП (1992-95)||Макаёнак Андрэй}}|Від=Б}}
* {{крыніцы/БП 1917-90|Макаёнак Андрэй}}
* Лаўшук С.С. Макаёнак // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.
 
{{DEFAULTSORT:Макаёнак Андрэй}}