Розніца паміж версіямі "Першая сусветная вайна"

[[File:Western front 1915-16.jpg|thumb|Заходні фронт 1915-1916 ]]
Лінія фронту праходзіла паміж паўночным узбярэжжэм і Вагезамі, і насіла імя Наён, ад назвы захомленнага немцамі тутэйшага горада. Брытанцы імкнуліся прарвацца з поўначы і рухацца ў накірунку Артуа, у той час калі французы заатакавалі б Шампань. 10 сакавіца сілы саюзнікаў распачалі вялікае наступленне. Англійскае войска рынулася ў атаку, жадаючы авалодаць узвышшам Аўберс. Атаку праводзілі чатыры дывізіі, занімаючы тэрыторыю шырынёй каля трох кіламетраў. Перад наступленнем, па нямецкім пазіцыям праводзіўся шквальны артэлерыйскі абстрэл, які працягваўся поў гадзіны. Пачатак аперацыі суправаджаўся поспехам, ужо праз чатыры гадзіны былі захопленыя акрэсныя вёскі. Аднак атака была прыпынена, у сувязі з папаўненнем боепрыпасаў. Гэты момант дазволіў немцам сцягуць рэзервы і выправадзіць контратаку, дзякуючы якой было адбіта ўзвышша Аўберс. Нямецкае камандаванне імкнулася ўтрымаць нязменнай сітуацыю на фронце і адначасова гатовіла наступ у раёне горада Іпр, які брытанцы захапілі яшчэ ў лістападзе 1914 года падчас першых сутычак у гэтым рэгіёне. Удар быў закліканы адцягнуць увагу ад галоўнага ўдару, які павінен быў адбыцца на Усходнім фронце і падарваць ажыццяўленне франка-брытанскіх планаў, а таксама праверыць новую зброю. Пасля двухднеўнай бамбардзіроўкі, 22 красавіка 1915 года, нямецкія врйскі распылілі хлоркавы газ, які быў аднесены ветрам да брытанскіх акопаў. Зелёна-жоўтая хмара прынесла абаронцам смяротна-задушлівы эфект, сярод войску пачалася паніка, людзі кінуліся наўцечкі, што прывяло да ўтварэння трохкіламетровага прабою ў абарончых камунікацях саюзнікаў. Аднак немцы не валодалі дастатковымі сіламі, каб выкарыстаць сітуацыю. Хутка падцягнутыя канадцкія войскі здолелі ўзяць сітуацыю ў свае рукі і запаволіць надыход праціўніка. Гэтая бітва стала першай, падчас каторай была ўжыта газавая зброя (немцы ужылі 168 тон атрутнага хлору), якая ўнесла 5 тысяч жыццяў<ref>Ужыванне газавай зброі было забаронена канвенцыяй у 1899 годзе</ref>.
 
Праз два дні хімічная зброя была паўторна ўжыта, што пры вяло да адступлення войск Антанты. Аднак і гэты поспех немцы не здолелі выкарыстаць. 27 красавіка саюзнікі ўжылі новыя метады абароны ад атрутных газаў, непадалёк Іпра, пяхота 16-й ірландскай дывізіі нягледзечы на распылены хлор здолела застацца і весці абарону на сваіх пазіцыях.
 
Восенню 1915 года над палямі боя, у небе, усё часцей сталі з'яўляцца самалёты. Да гэтай пары самалёты ўжываліся пераважна для назірання і фатаграфіравання пазіцый ворагаў. Аднак немцы пераабарудавалі свае машыны пад знішчальнікі, устанавіўшы другому пілоту кулямёт, што дало грамадную перавагу над разведвальнымі самалётамі брытанцаў і французаў.
 
У верасні саюзнікі правялі новую наступальную аперацыю, французы атакавалі Шампань, брыттанцы Лоас. Французкае камандванне амаль на працягу ўсяго лета гатовіліся да наступлення, пры гэтым брытанцы занялі абарончую пазіцыю на длінным кавалку фронту, імкнучыся прапусціць французаў на перад. Артылерыйскі абстрэл нямецкіх пазіцый пачаўся 22 верасня, галоўны ўдар быў назначаны на 25 верасня. Немцы прадбачылі сцэнарый наступлення і былі гаторыя да шквальнай атакі праціўніка; за галоўнай лініяй акопаў былі пабудаваныя дадатковыя абарончыя пазіцыі, які дасягалі нават да 3 км. у глыбіню абароны. Гэта пазволіла ім затрымаць французаў, якія імкнуліся аднавіць атаку да лістапада. Таксама 25 верасня, пачалася атака брытанцаў на Лоас, якія галоўным чынам, мелі цэль падтрымаць наступленне французаў. Брытанскай атацы папярэднічала чатырохднёўная артылерыйская разведка агнём, пад час каторый было выкарыстана 250 тыс. снарадаў і больш за 5 тыс. капсул з хлорам. Галоўныя ўдарныя сілы наступлення складаліся з двух корпусаў і двух дадатковых корпусаў якія імітавалі наступленне на Іпр. Брытанцы распачаўшы наступленне, панеслі тут вялікія страты, у асноўным з-за ўдала размешчаных нямецкіх кулямётных разлікаў, дасягнуўшы такім чынам нязначнага поспеху. Новая атака, якая была праведзена 13 кастрычніка, прынесла больш плённы эфект.
 
=== [[1914]] ===