Марцін Шульц: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Марцін Шульц''' (ням.: Martin Schulz) — нямецкі палітык, сябра Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, д...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:13, 22 сакавіка 2012

Марцін Шульц (ням.: Martin Schulz) — нямецкі палітык, сябра Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, дэпутат Еўрапарламента з 1994 года. Абраны яго старшынёй 17 студзені 2012 года.

Біяграфія

У перыяд з 1977 па 1982 год працаваў у розных выдавецтвах і кніжных крамах. З 1982 года па 1994 год быў уладальнікам кнігарні.

У 1984 годзе Марцін Шульц стаў дарадцам горада Вюрзелен ў зямлі Паўночная Рэйн-Вестфалія. У 1987-1998 гадах у тым жа горадзе займаў пасаду мэра.

У 1974 годзе Шульц ўступіў у маладзёжную сацыял-дэмакратычную арганізацыю «Jusos». З 1991 па 1999 год ён быў членам Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі. У 1995 годзе ён стаў членам выканаўчага органа партыі ў раёне Сярэдняга Рэйна, у наступным годзе ён быў абраны старшынёй партыі ў Аахене. У 1999 годзе ён стаў членам праўлення нацыянальнай партыі.

У 1994 годзе ён быў абраны ў Еўрапейскі парламент. У наступных выбарах (у 1999, 2004 і 2009 гадах) быў пераабраны. У якасці каардынатара працаваў у падкамісіі па правах чалавека ў Партыі еўрапейскіх сацыялістаў у 1994-1996 гадах. Затым у 1996-2000 гадах выконваў тыя ж функцыі ў Камітэце па грамадзянскіх свабодаў, юстыцыі і ўнутраных справах. У 2000-2004 гадах ён быў старшынёй групы нямецкіх сацыял-дэмакратаў у Еўрапейскім парламенце. З 2002 года стаў першым намеснікам старшыні парламенцкай групы сацыялістаў, у 2004 годзе стаў яе старшынёй. З 2009 года стаў старшынёй Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, а затым і групы сацыял-дэмакратаў.

17 студзеня 2012 года Марцін Шульц змяніў Ежы Бузека на пасадзе старшыні Еўрапейскага парламента.