Навагрудскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (8032)
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (8032)
Радок 3:
У фарміраванні ўзвышша ўдзельнічалі ледавікі чатырох зледзяненняў, у тым ліку апошняга для гэтай тэрыторыі — сожскага. У час паазерскага зледзянення на паверхні намнажаліся лёсападобныя суглінкі, якія лёгка размываюцца снегавымі водамі і ліўневымі дажджамі. Тут утварыліся шматлікія яры. У цэнтры ўзвышша градава-ўзгорыстыя краявыя ўтварэнні з абсалютнымі вышынямі 300-320 м; адносныя перавышэнні 30-60 м. На большай частцы ўзвышша ўзгорыста-марэнны рэльеф з абсалютнымі вышынямі 170-250 м; адносныя перавышэнні 10-30 м. Заходнія схілы ўзвышша нешырокай паласой аблямоўвае водна-ледавіковая раўніна. Карысныя выкапні: мел, керамічная гліна, пясчана-жвіровы матэрыял, жалезныя руды (Навасёлкаўскае радовішча).
 
Рачная сетка належыць да басейна [[Нёман]]а. Найбольшая рака, якая цячэ па ўзвышшы — [[Рака Моўчадзь|Моўчадзь]]. На схілах вытокі рэк Іса, Мышанка, [[Шчара]], [[Рака Сэрвач, прыток Нёмана|Сэрвач]], Нёўда, Валоўка. Разарана 41%, пад лесам 28% тэрыторыі. На поўдзень ад Навагрудка апетае [[А. Міцкевіч]]ам славутае [[возера Свіцязь]], якое ўваходзіць у Свіцязянскі ландшафтны заказнік.
 
{{зноскі}}