Прыпяцкае Палессе: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
++
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (8032)
Радок 4:
Раён размешчаны на поўдні [[Беларусь|Беларусі]], ва ўсходняй частцы [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай]], заходняй часткі [[Гомельская вобласць|Гомельскай]], на поўдні [[Мінская вобласць|Мінскай]] і крайнім паўднёвым захадзе [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай]] абласцей. Мяжуе з [[Брэсцкае Палессе|Брэсцкім Палессем]] і [[Загароддзе]]м на захадзе, [[Баранавіцкая раўніна|Баранавіцкай]] і [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай]] раўнінамі на поўначы, [[Гомельскае Палессе|Гомельскім Палессем]] і [[Мазырскае Палессе|Мазырскім Палессем]] на ўсходзе і паўднёвым усходзе, Жытомірскім Палессем і Валынскім Палессем на поўдні.
 
Працягласць з захаду на ўсход ад 140 да 220 км, з поўначы на поўдзень ад 105 да 140 км. Плошча больш за 20 тыс. км&sup2;². Вышыня 127—140 м, найбольшая 186 м (на захад ад в. Чаплюшчавічы [[Петрыкаўскі раён|Петрыкаўскага раёна]]).<ref>М. Шышонак (2001)</ref>
 
У пасляледавіковы перыяд Прыпяцкае Палессе ўяўляла сабой агромністы водны басейн, запоўнены талымі ледавіковымі водамі, які пазней атрымаў назву «Палескае мора». На сярэднявечных картах гэтыя месцы пазначаліся як [[Герадот]]ава мора, таму што старажытнагрэчаскі гісторык упамінаў у сваіх працах непраходныя палескія балоты.
Радок 32:
== Унутраныя воды ==
[[File:LakeVigonoshanskoe.JPG|thumb|[[Выганашчанскае возера]]]]
Галоўныя водныя і дрэнажныя артэрыі — р. [[Прыпяць]] з прытокамі [[Піна]], [[Ясельда]], [[рака Бобрык 1|Бобрык 1-ы]], [[Рака Цна, прыток Прыпяці|Цна]], [[рака Лань|Лань]], [[Случ]], [[рака Бобрык 1|Бобрык 2-гі]], [[Пціч]], [[Трэмля]], [[рака Іпа|Іпа]], [[Стыр]], [[Гарынь]], [[Сцвіга]] з [[рака Маства|Маствой]], [[Убарць]]. Найбольшыя азёры: [[возера Чырвонае|Чырвонае]], [[Выганашчанскае возера|Выганашчанскае]], Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае, Белае. Вадасховішчы: [[Салігорскае вадасховішча|Салігорскае]] (часткова), Лактышы, Пагост. Разгалінаваная сетка меліярацыйных каналаў, [[Агінскі канал]].
 
Высокі ўзровень грунтавых вод і пастаяннае забалочванне абумоўлена недастатковай гушчынёй гідралагічнай сеткі. Істотнае значэнне маюць талыя і дажджавыя воды, якія часта выклікаюць разводдзі (да катастрафічных). У гэты перыяд пад'ём вады ў р. Прыпяць дасягае 4—5 м (радзей 6—7 м), Гарыні — 3,5—4,5 м. Шырыня разліваў у р. Прыпяць 5—15 км, да 25 км, яе прытокаў у сярэднім каля 3 км. Перыяд разводдзяў доўжыцца 40—90 дзён.