Усвяцкая культура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, абнаўленне звестак
др вікіфікацыя, абнаўленне звестак
Радок 1:
'''Усвяцкая культура''' — археалагічная культура плямён сярэдняга [[неаліт]]у, якія ў канцы хх4[[4 тысячагоддзе да н.э.|IV-га'']] — {{Не перакладзена 3|[[3 тысячагоддзе да н.э.|сярэдзіны III-га тыс. да н.э.|ru|III тысячелетие до н. э.}}]] насялялі Беларускае Паазер'е, паўднёвую Пскоўшчыну і паўночна-заходнюю Смаленшчыну, а таксама паўднёва-ўсходнюю Літву. Вылучана ў 1960-х г. [[А. М. Мікляевым]]. Назву атрымала паводле характэрнага паселішча каля [[Пасёлак гарадскога тыпу Усвяты|п.г.т. Усвяты]] [[Пскоўская вобласць|Пскоўскай вобласці]]. Сфарміравалася на аснове мясцовай [[Нарвенская культура|нарвенская культуры]] пры значным уплыве [[Культура тыповай грабеньчта-ямкавай керамікі|культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі]]. Паселішчы размяшчаліся звычайна на нізкіх ўзбярэжжах азёр і рэк. Некаторыя з іх пазней былі затоплены і пераўтварыліся ў тарфянікавыя стаянкі. Эыхары усвяцкай культуры зайамліся пераважна паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам, у т.л. вадзяных арэхаў, былі знаёмы з зачаткавымі формамі земляробства і жывёлагадоўлі. Карысталіся крамянгёвымі кроплепадобнымі і кароткімі лістападобнымі наканечнікамі стрэл, нажамі на пласцінах і адшчэпах, кароткімі скрабкамі. З-за недахопу запасаў крамянёвай сыравіны значную частку прылад працы і паляўнічай зброі выраблялі з костак і рога — плоскачаранковыя наканечнікі стрэл, доўгія наканечнікі коп'яў, кінжалы, праколкі, сякеры і цёслы, інструменты для апрацоўкі керамікі. Сярод упрыгажэнняў сустракаліся падвескі з зубоў жывёл і бурштыну, касцяныя пранізкі. Асаблівасці усвяцкай культуры выразна ў кераміцы. У сярэднім неаліце мясцовае насельніцтва карысталася прысадзістымі гаршкамі з прытупленавострымі донцамі і гладкімі сценкамі, з дамешкамі тоўчаных ракавін, дробнай арганікі і шамоту ў цесцы. Краі венцаў патоўшчаныя і скошаныя. Паверхня пасудзін звычайна аздаблялася разрэджанымі паясамі насечак, радзей наколаў і вусеневых адбіткаў. Часам ў арнаментацыі керамікі прысутнічаюць гравіраваныя схематычныя выявы птушак, змей, раслін, сімвалы вады, якія маюць сакральны сэнс і адлюстроўваюць элементы тагачасных вераванняў. На захадзе арэалу усвяцкай культуры, куды непасрэдна пранікалі групы носьбітаў [[Культура тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі|культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі]], сярод арнаментаў часцей сустракаюцца адбіткі лінейнага штампа. Каля сярэдзіны III-га тыс. да н.э. на Паазер'е пачало пранікаць насельніцтва [[Культура шарападобных амфар|культуры шарападобных амфар]], [[Культура шнуравой керамікі|культуры шнуравой керамікі]] і [[Верхнедняпроўская культура|верхнедняпроўскай культуры]], што прывяло да заняпаду усвяцкай культуры і яе трансфармацыі ў [[Паўночнабеларуская культура|паўночнабеларускую культуру]]. Найбольш вядомыя помнікі Асавец, Галоўск, Скема.
 
== Літаратура ==