Ян Цепляк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: {{*|Е}} → Е{{subst:націск}} using AWB (7893)
Радок 1:
[[File:Jan Feliks Cieplak.jpg|thumb|Ян Цепляк]]
'''Ян Ц{{*|Е}}ПЛЯКЦЕ́ПЛЯК''' ({{lang-pl|Jan Cieplak}}; [[17.8]].[[1857]], г. [[Дамброва]], [[Польшча]] — [[17.2]].[[1926]]) — рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Літвы і Беларусі.
 
Скончыў Келецкую духоўную семінарыю (1878), Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію (1882, выкладаў у ёй да 1908). У 1881 пасвячоны ў ксяндзы. У 1900 рэдагаваў Пецярбургскі рымска-каталіцкі калядцар. Доктар тэалогіі (1901). 3 1908 тытулярны біскуп і суфраган магілёўскі. Член, у 1909-10 старшыня Рымска-Каталіцкай духоўнай калегіі ў [[Пецярбург]]у. Упершыню ажыццявіў візітацыю ў [[Сібір]], на [[Сахалін]] (1908) і іншыя рэгіёны Расіі. Візітацыя Мінскай дыяцэзіі прыпынена царскімі ўладамі ў 1910, а сам Я.Цепляк пазбаўлены выканаўчых функцый у Духоўнай калегіі. У 1914-17 як генеральны вікарый кіраваў Магілёўскай архідыяцэзіяй, адначасова апостальскі адміністратар Мінскай дыяцэзіі. Спрыяў узнікненню ў Пецярбургу «Таварыства хрысціянскіх рабочых». Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 склаў мемарыял аб свабодзе касцёла, ствараў новыя парафіі. 3 29.4.1919 тытулярны арцыбіскуп. Пасля арышту ў [[1919]] магілёўскага мітрапаліта [[Э. Роп]]а зноў кіраваў [[Магілёўская архідыяцэзія|Магілёўскай архідыяцэзіяй]]. За абарону правоў касцёла праследаваўся савецкімі ўладамі, быў арыштаваны і зняволены ў [[1920]] і [[1922]]. На працэсе 21-25.3.[[1923]] засуджаны да смяротнага пакарання, якое заменена на 10 гадоў зняволення. У [[1924]] дэпартаваны ў [[Латвія|Латвію]], адкуль выехаў у Польшчу, потым у [[Рым]]. Па даручэнні папы [[Пій XI, папа рымскі|Пія XI]] ў кастрычніку [[1925]] выехаў у [[ЗША]] для візітацыі польскіх парафій. Там атрымаў паведамленне аб прызначэнні на віленскую мітраполію, але напярэдадні ўрачыстага прыняцця кафедры памёр. Пахаваны ў кафедральным касцёле св. Станіслава ў [[Вільня|Вільні]].