Гальяш Леўчык: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дапамажыце Вікікрыніцам, калі ласка :)
др clean up using AWB (7794)
Радок 23:
| Вікітэка =
}}
'''Гальяш Леўчык''', сапр. {{вызн2|1='''Ілля Ляўковіч}}''' ([[{{ДН|20 ліпеня]] [[|7|1880]]}}, [[Слонім]] — [[1944]], [[Варшава]]) — беларусазнаўца, паэт, публіцыст, перакладчык, музыкант.
 
Ілля Ляўковіч нарадзіўся ў сям'і каваля. Скончыў Слонімскае павятовае вучылішча. Служыў у канцылярыях з'ездаў міравых суддзяў, судовага следчага ў Слоніме. У 1904-20 працаваў чарцёжнікам у магістраце Варшавы. Пастаянна жыў у Варшаве, але лета праводзіў звычайна ў Слоніме, дзе меў свой дом.
 
Друкавацца Гальяш Леўчык пачаў з 1908 ў [[Наша ніва, (1906)|«Нашай ніве»]]. Выдаў зборнік вершаў «Чыжык беларускі» (Вільня, 1912). У 1920-я г. прымкнуў да рэваолюцыйна-рамантычнага кірунку захднебеларускай паэзіі. Выступаў як публіцыст, гумарыст і сатырык (друкаваўся ў гумарыстычных часопісах «Авадзень», «Маланка»). Супрацоўнічаў з дзіцячым часопісам «Заранка».
 
Г. Леўчык быў вялікім кніжнікам. Меў багатыя, найперш беларусазнаўчыя бібліятэкі ў Варшаве і Слоніме. Збіраў і апрацоўваў фальклор, узоры народнай керамікі. Добра іграў на гітары, акарыне, маляваў. На свае тэксты пісаў музыку (зберагліся ноты яго песні «Мне трэба умярці…»). Пераклаў на беларускую мову творы [[Ю. Славацкі|Ю. Славацкага]], [[У. Сыракомля|У. Сыракомлі]], [[Марыя Канапніцкая|М. Канапніцкай]], К. Тэтмаера, А. Лянге і інш. Падрыхтаваныя ім зборнікі вершаў «Беларускі жаваранак» і трыялетаў «Мудра пагаворка — соладка і горка» аўтару выдаць не ўдалося.