Алесь Дудар: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: ru:Дударь, Алесь
др clean up, replaced: — 29 кастрычніка 1937 → — {{ДС|29|10|1937}}, (24 снежня 1904, → ({{ДН|24|12|1904}},, {{вызн2|1=Аляксандр Аляксандравіч ДАЙ using AWB (7794)
Радок 1:
{{вызнч|1='''Алесь ДУДАР}}''', сапр.: {{вызн2|1='''Аляксандр Аляксандравіч ДАЙЛІДОВІЧ}}''' ([[{{ДН|24 снежня]] [[|12|1904]]}}, в. Навасёлкі Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — [[{{ДС|29 кастрычніка]] [[|10|1937]]}}, [[Мінск]], [[НКУС]]; Псеўданімы і крыптанімы: ''Т. Глыбоцкі''; ''Тодар Глыбоцкі''; ''Ал.Д.''; ''Т.Г.''; ''Т.Г-кі''; ''Арцём Яроцкі''), беларускі паэт, крытык, перакладчык.
 
Нарадзіўся ў сям'і беззямельнага селяніна. У час 1-й сусветнай вайны Дайлідовічы знаходзіліся ў бежанстве. Выязджалі ў Тамбоўскую вобл. (Казлоў, цяпер Мічурынск). Вясной 1917 сям'я вярнулася ў Беларусь. Пасля сканчэння (1921) сярэдняй школы (па іншых звестках — 7-годкі) А. Дудар уступіў у тэатральную трупу У. Галубка. У 1923 адзін з заснавальнікаў мінскай, віцебскай і полацкай філій «Маладняка». У 1927—1928 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультета [[БДУ]]. У выніку кампаніі супраць беларускіх пісьменнікаў-студэнтаў быў вымушаны пакінуць універсітэт. У снежні 1927 выйшаў з «Маладняка» і далучыўся да новага аб'яднання «Полымя». За верш «Пасеклі наш край папалам…» арыштаваны ДПУ 20.3.1929; высланы на тры гады ў [[Смаленск]]. Зноў арыштаваны ў Смаленску 22.7.1930 і прывезены ў Мінск на допыты па справе «[[Саюз вызвалення Беларусі, справа|Саюза вызвалення Беларусі]]». У 1931 зноў у Смаленску. Пасля сканчэння тэрміну высылкі вярнуўся ў Мінск. Член СП БССР (з 1934). У 1935—36 у асноўным займаўся перакладамі. Трэці раз арыштаваны 31.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Правадная, д. 15а, кв. 2. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «''член антысавецкай аб’яднанай шпіёнска-тэрарыстычнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі''» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 21.9.1957. Асабовая справа А. Дудара № 10861-с захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].