Розніца паміж версіямі "Талмуд"

31 байт выдалена ,  8 гадоў таму
др
clean up, replaced: {{вызн2|1=Мішна}} → '''Мішна''' (2), {{вызнч|1=Талмуд}} → '''Талмуд''' using AWB (7794)
др (r2.7.2) (робат дадаў: eu:Talmud)
др (clean up, replaced: {{вызн2|1=Мішна}} → '''Мішна''' (2), {{вызнч|1=Талмуд}} → '''Талмуд''' using AWB (7794))
[[Image:Talmud set.JPG|thumb|220px|<!--Талмуд Вавілонскі-->]]
{{вызнч|1='''Талмуд}}''' ({{lang-he|תָלְמוּד}}, «навучанне») — збор дагматычных, рэлігійна-этычных і прававых законапалажэнняў [[іудаізм]]у, якія склаліся на працягу 4 ст. да н.э. — 5 ст. н.э. часткова на старажытнаяўрэйскай мове, а часткова на арамейскіх дыялектах.
 
Зборнік змяшчае павучанні па маралі і праву, разважанні пра дагматыку і рэлігійны культ, паданні пра светапабудову, навуковыя звесткі па медыцыне, астраноміі, геаграфіі, матэматыцы, заалогіі, батаніцы, фізіцы і, такім чынам, уяўляе сабой своеасаблівы від старажытнаяўрэйскай энцыклапедыі. Самая старажытная частка Талмуда, якая называецца {{вызн2|1='''Мішна}}''' (г.зн. ''паўтарэнне''), дае тлумачэнне норм закону [[Пяцікніжжа Майсея]]. Мішна напісана на [[іўрыт|іўрыце]], падзелена на 63 трактаты, якія згрупаваны ў 6 раздзелаў (седарым): Зераім (Пасевы) — збор законаў аб пасевах і пазямельных абавязках, аб прынашэннях на карысць духавенства, бедных і інш. (у пачатку гэтага раздзела змешчаны трактат аб малітвах і блаславеннях — Берахот); Моэд (Святы) — законы пра суботу, святы і пасты; Нашым (Жонкі) — аб шлюбах, разводах і іншых пытаннях сямейнага права; Незікін (Пашкоджанні) — грамадзянскае і крымінальнае права, а таксама трактат «Абот», які змяшчае павучальныя выслоўі; Кадашым (Святыні) — законы аб кашруце (рытуальных правілах харчавання), ежы, а таксама аб ахвярапрынашэннях і абрадах іерусалімскага храма; Тагарот (Ачышчэнні) — законы аб рытуальнай чысціні для святароў і недухоўных асоб. Кожны раздзел (седэр) падзяляецца на трактаты (месіхтот), кожны трактат на часткі (перакім), а кожная частка на артыкулы (мішны).
 
Потым Мішна стала прадметам тлумачэння іудзейскіх багасловаў. Зборнік гэтых тлумачэнняў атрымаў назву {{вызн2|1='''Гемара}}''' (г.зн. ''завяршэнне''). Гемара напісана на арамейскай мове. Мішна разам з Гемарай і складае змест Талмуда, які змяшчае юрыдычна-прававыя палажэнні, рэгламентуючыя сямейнае і грамадскае жыццё іудзеяў, розныя паданні, [[прытча|прытчы]], казкі, апавяданні, якія спадарожнічалі жыццю іудзеяў. Як рэлігійная кніга Талмуд прасякнуты ідэяй залежнасці чалавека ад [[бог]]а, пропаведдзю цярпення і нецярпімасці да іншаверцаў.<ref>Скарына Ф. Творы:... С. 170.</ref>
 
Тлумачэнні Мішны зроблены ў Палесціне і ў Вавілоніі, таму адрозніваюць два варыянты Талмуда — палесцінскі, або іерусалімскі (Талмуд Іерушалмі), і вавілонскі (Талмуд Баўлі). Талмуд змяшчае 613 рэлігійных прадпісанняў. 365 з іх складаюцца з абмежаванняў і забарон, 248 — з указанняў.
64 554

праўкі