Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др лінкі
др clean up, replaced: краю → края, {{вызн2|1=Беларускае таварыства дапамогі ахвярам вайны (БТДАВ)}} → '''Беларускае таварыства дапам using AWB (7794)
Радок 1:
{{вызнч|1='''Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны}}''', {{вызн2|1='''Беларускае таварыства дапамогі ахвярам вайны (БТДАВ)}}''' — дабрачынная арганізацыя для дапамогі бежанцам [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]. Існавала ў 1915-1920-х гг. у [[Вільня|Вільні]].
 
Параза расійскіх войск ва Усходняй Прусіі ў жніўні [[1914]] паказала, што ў далейшым ход вайны для Расіі можа злажыцца няўдала. Таму ўлады дазволілі стварэнне, апрача Літоўскага і Польскага, Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны.
Радок 17:
У час акупацыі камітэт быў перавыбраны. У яго ўвайшлі А. Луцкевіч (старшыня), [[Ю. Менке]], Я. Салавей, І. Луцкевіч, А. Рачкоўская, Ф. Вішнеўскі, Я. Ліцкевіч. Поруч з аказаннем матэрыяльнай дапамогі ахвярам вайны камітэт гуртаваў вакол сябе дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, што засталіся ў Вільні, набываў ролю прадстаўніка інтарэсаў беларускага насельніцтва перад акупацыйнымі ўладамі.
 
Важным кірункам дзейнасці таварыства стала культурна-асветніцкая праца. Для арганізацыі беларускіх школ пры ім была створана школьная камісія, намаганнямі якой у Вільні [[15 лістапада]] [[1915]] пачала працу першая беларуская пачатковая школа. У [[1916]] ў горадзе дзейнічала 5 беларускіх школ, дзе навучалася больш за 200 вучняў. Нвучанне было бясплатным, бедных вучняў таварыства забяспечвала адзеннем і харчаваннем. Школьная камісія распрацоўвала навучальныя праграмы, прызначала настаўнікаў, наладжвала падрыхтоўку і выданне падручнікаў, разглядала пытанні беларускай навуковай тэміналогіі. У пачатку 1916 германскія ўлады прызналі беларускую мову роўнапраўнай з іншымі мовамі краюкрая, што актывізавала дзейнасць таварыства па арганізацыі беларускага школьніцтва. Вясной 1916 адбыўся першы выпуск слухачоў беларускіх настаўніцкіх курсаў, арганізаваных школьнай камісіяй у снежні 1915 ў Вільні. У канцы 1916 ў мястэчку [[горад Свіслач|Свіслач]] пачала працаваць Беларуская настаўніцкая семінарыя. Падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў дазволіла значна пашырыць школьную сетку. Паводле звестак А. Луцкевіча на працягу 1917-18 былі адкрыты 153 беларускія пачатковыя школы. У 1917 камітэт таварыства арганізаваў 2 дзіцячыя прытулкі недалёка Вільні (на 70 і 40 дзяцей). У Вільні былі адкрыты 2 сталоўкі.
 
З канца [[1918]] дзейнасць таварыства ў сувязі са складанай ваеннай і палітычнай сітуацыяй на Віленшчыне пачала згортвацца. У маі-чэрвені [[1919]] з-за адсутансці грошай на закупку прадуктаў былі зачынены дзіцячыя прытулкі.