Віктар Пятровіч Данілаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Крыніца: больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}}
др clean up using AWB (7893)
Радок 1:
{{вызнч|1=DEFAULTSORT:Данілаў Вiктар}}'''Вiктар {{вызн|1=Данілаў}}''' ([[20.7]].[[1927]], [[Яраслаўль]], [[Расія]]) — рэлiгiйны дысідэнт, публіцыст, з [[1976]] — святар грэка-каталiцкай царквы ў падполлi; вязень [[ГУЛАГ]]у ў [[1948]]—[[1955]], iгумен грэка-каталiцкай парафii ў [[Гродна]].
 
У [[1947]] паступіў у [[Яраслаўскі педагагiчны iнстытут]], у чэрв. 1948 арыштаваны за свае крытычныя выказваннi пра [[Сталiн]]а i абвiнавачаны ў антысавецкай агiтацыi. Асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмiн адбываў у лагеры для асаблiва небяспечных палiт. злачынцаў у Iнце, [[Комi АССР]]. За падрыхтоўку ўцёкаў атрымаў паўторную судзiмасць тэрмiнам на 10 гадоў. За час знаходжання ў няволі пераасэнсаваў свае пазіцыi, адмовiўся ад таталiтарнага калектывiзму, марксiзму і атэiзму. У лагеры прыняў [[каталіцызм|каталiцкае веравызнанне]]. У [[1955]] вызвалены па амнiстыi i пасля ў падполлі займаўся мiсiянерскай дзейнасцю. Са снеж. [[1955]] узнавiў вучобу на гiстарычным ф-це Яраслаўскага педагагiчнага iнстытута. Аднак пасля сканчэння дыплом яму спачатку не выдалі па той прычыне, што ён быў актыўным католiкам, пра што адмiнiстрацыi iнстытута стала вядома з даносу. Толькi настойлiвасць Данілава, яго афiцыйныя звароты ў дзяржаўныя ўстановы з заявамi пра рэлiгiйную дыскрымiнацыю дазволiлi ва ўмовах палiт. лiбералiзацыi — «адлiгi» часоў [[М. Хрушчоў|М. Хрушчова]], адстаяць свае правы i атрымаць дыплом. Але ўладкавацца па спецыяльнасцi ён не змог, з [[1959]] працаваў электрамантажнiкам. У 1960 пераязджае ў больш лiберальныя рэгiёны [[СССР]] — спачатку ў [[Вільнюс]], а ў [[1967]] у Гродна. У пачатку 1970-х г. атрымаў прапанову вучыцца на святара грэка-каталiцкага абраду. У [[1976]] у [[Горад Львоў|Львове]] тайна пасвечаны ў святары мiтрапалiтам Уладзiмірам Сцернюком. Вярнуўся ў Гродна i пачаў святарскае служэнне ва ўмовах падполля. Пiсаў рэлiгiйныя працы для самвыдату. З [[1992]] легальна iгумен грэка-каталiцкай парафii ў Гродне.