Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: а у → а ў, {{вызнч|1=Георг Вільгельм Фрыдрых}} {{вызн|1=Гегель}} → {{DEFAULTSORT:Гегель Георг Вільгельм Фрыдрых}}'''Геор using AWB (7893)
Радок 18:
|паслядоўнікі = [[Іаган Карл Фрыдрых Розенкранц|Розенкранц]], [[Людвіг Андрэас Феербах|Феербах]], [[Карл Маркс|Маркс]], [[Фрыдрых Энгельс|Энгельс]], [[Бруна Баўэр]], [[Томас Грын]],<br />[[Фрэнсіс Герберт Брэдлі|Брэдлі]], [[Уладзімір Ілліч Ленін|Ленін]], [[Марцін Хайдэгер|Хайдэгер]], [[Аляксандр Кожаў]], [[Жан-Поль Сартр|Сартр]],<br />[[Карл Барт]],<br />[[Ханс Кюнг]], [[Юрген Хабермас|Хабермас]], [[Ганс-Георг Гадамер|Гадамер]], [[Эвальд Васільевіч Ільенкоў|Ільенкоў]]
|ідэі = [[Абсалютны ідэалізм]], [[Дыялектыка]]|
}}{{вызнч|1=DEFAULTSORT:Гегель Георг Вільгельм Фрыдрых}}'''Георг Вільгельм Фрыдрых {{вызн|1=Гегель}}''' ({{lang-de|Georg Wilhelm Friedrich Hegel}}) ([[{{ДН|27 жніўня]] [[|8|1770]]}} - [[{{ДС|14 лістапада]] [[|11|1831]]}}) — [[Германія|нямецкі]] філосаф, стварыў сістэматычную тэорыю [[дыялектыка|дыялектыкі]].
 
== Жыццяпіс ==
Гегель нарадзіўся ў сям'і фінансавага служачага. У сем гадоў ён пайшоў у Штутгардскую гімназію, дзе выявіў здольнасці да старажытных моў і гісторыі. У [[1788]] г. пасля аканчэння гімназіі ён паступіў у Цюбінгенскі тэалагічны інстытут. Тут ён пасябраваў з [[Фрыдрых Вільгельм Ёзэф фон Шэлінг|Фрыдрыхам Шэлінгам]] і паэтам Ф. Гельдэрлінам. У студэнцтве Гегель захапляўся [[Вялікая французская рэвалюцыя|Французскай рэвалюцыяй]]. У [[1793]] г. атрымлівае ступень магістра філасофіі. У тым жа годзе ён завяршае вучобу ў інстытуце, пасля чаго працуе хатнім настаўнікам у [[Берн]]е і [[Франкфурт-на-Майне|Франкфурце]]. У гэты перыяд ён стварае так званыя «тэалагічныя працы», апублікаваныя толькі ў XX стагоддзі - «Народная рэлігія і хрысціянства», «Жыццё Ісуса», «Пазітыўнасць хрысціянскай рэлігіі».
 
Атрымаўшы спадчыну, Гегель змог заняцца акадэмічнай кар'ерай. З [[1801]] г. ён становіцца выкладчыкам [[Іенскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха Шылера|Іенскага універсітэтаўніверсітэта]]. Ён супрацоўнічае з Шэлінгам у выданні «крытычнага філасофскага часопіса». У тым жа [[1801]] г. ён абараняе дысертацыю «Аб арбіце планет». Гегель шмат працуе над стварэннем уласнай сістэмы, спрабуючы самыя розныя падыходы да яе абгрунтавання. У [[1807]] г. ён публікуе працу «Фенаменалогія духу», першую з сваіх значных прац. Шэраг яркіх выданняў «Фенаменалогія» (частку рукапісу якой, Гегель цудам выратаваў пры ўварванні французскіх войскаў у [[Горад Іена|Іену]]) - «Дыялектыка раба і гаспадара» як эцюд аб волі, магчымай толькі праз рабства, канцэпцыя «нешчаслівай свядомасці» і інш.
 
Пакінуўшы Іену, Гегель (пры дапамозе свайго сябра Ф. І. Нітхамера) уладкоўваецца рэдактарам «Бамбергскай газеты» у [[Баварыя|Баварыі]]. Нягледзячы на ўмераны характар публікацый, газета зачыняецца з цэнзурных пабуджэнняў. З [[1808]] па [[1816]] гады Гегель - дырэктар гімназіі ў [[Горад Нюрнберг|Нюрнберзе]]. У [[1811]] г. ён ажаніўся (у шлюбе ён меў дзяцей, быў у яго і пазашлюбных сын). Публікуе адну з цэнтральных сваіх прац - «Навука логікі» (у трох кнігах - 1812, 1813 і 1815 г.).