Розніца паміж версіямі "Кокнэсэ"

10 байтаў выдалена ,  8 гадоў таму
др
clean up, replaced: рцыбіскуп → рхібіскуп, {{вызн2|1=Кукенойс}} → '''Кукенойс''' using AWB (7893)
др (r2.7.1) (робат дадаў: ro:Koknese)
др (clean up, replaced: рцыбіскуп → рхібіскуп, {{вызн2|1=Кукенойс}} → '''Кукенойс''' using AWB (7893))
== Гісторыя ==
=== Кукенойс ===
{{вызн2|1='''Кукенойс}}''' ({{lang-sla|Куконос}}, {{lang-de|Kukenoіs, Kukenoys}}; [[11 ст.|11]] – пач. [[13 ст.]]) — горад [[Полацкае княства|Полацкага княства]], [[Полацкая зямля|Полацкай зямлі]], сталіца ўдзельнага [[Кукенойскае княства|Кукенойскага княства]] на правым беразе [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] пры ўпадзенні ў яе рэчцы Какны (цяпер р. Персе), у 338 км ад [[Горад Полацк|Полацка]]. Назву, якая літаральна значыць ''мыс Какны'', горад атрымаў ад ракі.
 
Археалагічнымі раскопкамі А. Я. Стубаўса ў 1961-1966 выяўлена, што ўжо ў 1 тыс. да н.э. на месцы Кукенойса існавала ўмацаванае паселішча. Найбольш значныя знаходкі адносяцца да 11-13 ст. (рэшткі зрубной забудовы, прылады працы, зброя, упрыгожанні і г.д.).
У [[1209]] г. войскі біскупа занялі месца колішняга Вячкінага замка і пабудавалі новы каменны [[Готыка|гатычны]] замак ''Какенгаўзен''. Палова Какенгаўзена і колішняга Кукейноскага княства належала [[Сафія Кукенойская|Сафіі]] — дачцэ Вячкі, яго адзінай спадчынніцы. Другой паловай валодаў Ордэн, але ў 1238 г. перадаў яе ва ўладанне рыжскаму біскупу. У [[1269]] г. сваю палову перадала рыжскаму архібіскупу і Сафія. Архібіскуп даў Какенгаўзен і колішняе Кукенойскае княства ў лен [[Ганс Тызенгаўз|Гансу Тызенгаўзу]]. У [[1277]] г. Какенгаўзену нададзены гарадскія правы, род [[Род Тызенгаўзаў|Тызенгаўзаў]] валодаў ім да [[1395]] г., калі горад быў вернуты ва ўладанне рыжскага архібіскупа.
 
Падчас барацьбы архібіскупаў з [[Лівонскі ордэн|Ордэнам]], горад не раз пераходзіў з рук у рукі. З 1420 г. летняя рэзідэнцыя архібіскупаў. У пач. [[1479]] г. ордэнскія войскі захапілі Какенгаўзен і спалілі архіў архібіскупства. У [[1481]] г. горад узялі рыжскія войскі, але замка ўзяць не здолелі. У [[1509]] г. арцыбіскупархібіскуп [[Каспар Ліндэ, архібіскуп рыжскі|Каспар Ліндэ]] надбудаваў муры замка і ўзмацніў яго [[Артылерыя|артылерыю]]. Какенгаўзен стаў галоўнай рэзідэнцыяй архібіскупаў. Летам [[1546]] г. апошні рыжскі архібіскуп [[Вільгельм Брандэнбурскі, архібіскуп рыжскі|Вільгельм Брандэнбурскі]] быў абложаны тут і ўзяты ў палон Ордэнам.
 
[[25 жніўня]] [[1577]] г. Какенгаўзен захоплены войскамі [[Іван IV|Івана ІV]]. У [[1578]] г. вызвалены войскамі [[Рэчы Паспалітай]]. У [[1601]] г. непадалёку ад Какенгаўзена ў [[бітва пры Кірхгольме|бітве пры Кірхгольме]] войска [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] нанеслі паразу [[шведы|шведам]], а ў [[1608]] г. шведы захапілі горад і знішчылі яго гарнізон. У жніўні [[1655]] г. войска маскоўскага цара [[Аляксей Міхайлавіч, цар маскоўскі|Аляксея Міхайлавіча]] захапіла Какенгаўзен, які быў пераназваны ў ''Царэвічаў Дмітрыеў''. Паводле [[Кардыскі дагавор|Кардыскім дагаворы]] Какенгаўзен адышоў да [[Швецыя|Швецыі]].
169 057

правак