Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7794)
Радок 1:
{{вызнч|1='''Фёдар}}''' {{вызн|1='''Янкоўскі}}''' ({{ДН|21|9|1918}}, в. Клетнае (цяпер Глускі р-н Магілеўскай вобл.) — {{ДС|13|11|1989}}), беларускі мовазнавец і пісьменнік.
 
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (1936). Працаваў настаўнікам Буцавіцкай школы Мінскага р-на. Скончыў завочна Мінскі настаўніцкі інстытут у 1939. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне (1939—1940), быў паранены. У час Вялікай Айчыннай вайны — разведчык, начальнік разведкі атрада «Грозны» на Міншчыне. Пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў два гады (1944—1946) працаваў адказным сакратаром рэдакцыі Глускай раённай газеты «Сацыялістычная вёска» і настаўнічаў у Глускай сярэдняй школе. У 1948 скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Радашковіцкай сярэдняй школе, вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце. З 1953 — выкладчык беларускай мовы, у 1956—1982 — загадчык, з 1983 — прафесар кафедры беларускага мовазнаўства гэтага інстытута. Доктар філалагічных навук. Член [[СП СССР]] (з 1968).