Язэп Рэшаць: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: clean up using AWB (7893)
др clean up using AWB (7794)
Радок 1:
{{вызнч|1='''Язэп}}''' {{вызн|1='''Рэшаць}}''' ({{ДН|28|8|1890}}, [[Рушчаны|в. Рушчаны]] [[Віленская губернія|Віленскай губерніі]] — {{ДС|15|2|1958}}; Псеўданімы: ''Язэп Рушчанец'', ''J.Ruščanec''; Крыптанімы: ''І.Р.''), беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, навуковец, педагог, пісьменнік, драматург і публіцыст. Каталіцкі святар заходняга абраду, бенедыкцінец, місіянер, доктар філасофіі і тэалогіі. Адзін з відных тэолагаў і навукоўцаў у гісторыі беларускага хрысціянскага руху 20 ст.
 
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і беларусаў-католікаў Яна і Ганны (у дзявоцтве Баброўская) Рэшацяў. Скончыў Беластоцкую гарадскую гімназію ([[1910]]). У 1910 г. паступіў у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. На правах сябра ўваходзіў у культурна-асветны гурток беларускіх студэнтаў. У [[1913]]-[[1915]] г. супрацоўнічаў з каталіцкім тыднёвікам [[Беларус (1913)|«Беларус»]]. Вучыўся ў Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме (1913-1919), які скончыў са ступенню доктара філасофіі і тэалогіі, адначасова наведваў заняткі ў папскім Усходнім інстытуце (1919-1921) і ў Collegium Germanicum. Пасвячоны ў святары 2.12.1917 у Рыме.
Радок 5:
Пасля вяртання на радзіму ў 1921 г. кароткі час служыў вікарыем-кааператарам у Горадні. Працаваў у Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі на пасадзе прафесара філасофіі і апалагетыкі. Адначасова выкладаў патрыстыку ў [[Універсітэт Стэфана Баторыя|Універсітэце Стэфана Баторыя]] і Закон Божы ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]].
 
Прымаў удзел у заходнебеларускім нацыянальна-рэлігійным жыцці. У [[1928]]-[[1929]] г. актыўны дзеяч [[Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя|Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі]]. У складзе беларускай дэлегацыі ўдзельнічаў у працы 5-га Вуніяцкага кангрэса ў [[Велеград]]зе ([[Чэхаславакія]], 20-24.7.1927). Супрацоўнічаў каталіцкім перыядычным выданнем «Chryścijanskaja Dumka».
 
З прыходам на пасаду кіраўніка Віленскай дыяцэзіі біскупа [[Рамуальд Ялбжыкоўскі|Р. Ялбжыкоўскага]] пераведзены ў Беластоцкую настаўніцкую семінарыю, а пазней - на душпастырскую дзейнасць у в. Даўнары у Мазовіі (з 1931). У 1938 г. выехаў у ЗША да кс. [[Ян Тарасевіч|Яна Тарасевіча]] ў мясцовасці Лайл ([[Ліс-Ілінойс]]) пабліз [[Чыкага]], дзе ўступіў у ордэн св. Бенядзікта ў абацтве св. Пракопа. Пасля году навіцыяту атрымаў манаскае імя Апанас.