Марэна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Марэ́на''' (ад {{lang-fr|moraine}}), марэнныя адклады — скопішчы несартаванага ці слабасартаванага абломкавага матэрыялу, які пераносіцца або адкладваецца [[ледавік]]амі і ўтварае [[марэнны рэльеф]].
 
== Склад і ўтварэнне марэны ==
Паводле свайго складу марэны вельмі разнастайныя. Матэрыял марэны складаецца з [[валуны|валуноў]], глыб, [[галька|галькі]], [[жвір]]у, змешаных з [[пясок|пяском]], [[алеўрыт]]ам і [[гліна]]й. Характэрнымі літалагічнымі рознасцямі з'яўляюцца валунны [[супесак]] і валунны [[суглінак]]. Колер марэны ад чырвона-бурага да зеленавата-шэрага з рознымі адценнямі. Грануламетрычны склад марэны: фракцыя памерам больш за 1 мм — 7% (валуны, галька, жвір), 1—0,1 мм — 68% (пяскі, алеўрыт), менш за 0,01 мм — 25% (гліны).
 
Радок 11 ⟶ 12:
 
Марэны з'яўляюцца рэльефа- і глебаўтваральнымі пародамі, служаць водаўпорам для грунтавых і напорных вод і сыравінай для прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.
 
== Марэнны рэльеф ==
[[Image:Moraine deposits in Glen Avon. - geograph.org.uk - 91081.jpg|thumb|Марэнны рэльеф (Шатландыя)]]
Фарміраванне марэннага рэльефу звязана з ледавіковай [[экзарацыя]]й, [[акумуляцыя]]й марэннага матэрыялу і [[флювіягляцыяльныя адклады|флювіягляцыяльных адкладаў]].
 
Вылучаюць тыпы марэннага рэльефу:
*марэнныя раўніны (роўныя або злёгку хвалістыя паверхні, якія ўскладняюцца асобнымі марэннымі ўзгоркамі, катлавінамі, лагчынамі);
*канцова-марэнны (сістэмы моцна расчлянёных канцова-марэнных узвышшаў і град, выцягаутых на дзесяткі кіламетраў уздоўж краю былога ледавіка);
*узгорыста-марэнна-азёрны (спалучэнне марэнных і камавых узгоркаў з озамі, катлавінамі, лагчынамі і паніжэннямі, занятымі азёрамі і балотамі).
 
У горных [[даліна]]х марэнны рэльеф прадстаўлены бакавымі марэнамі, градамі канцавых марэн, цыркамі, трогамі і інш.
 
На [[Беларусь|Беларусі]] найбольш выразны ў зоне [[паазерскае зледзяненне|паазерскага зледзянення]]. Усяго на тэрыторыі Беларусі вылучаюць наступныя палосы краявых марэнавых утварэнняў:
 
* Браслаўская паласа краявых утварэнняў;
* Віцебская паласа краявых утварэнняў;
* [[Аршанская паласа краевых марэнных утварэнняў]];
* Ашмянская паласа краявых утварэнняў;
* Магілёўская паласа краявых утварэнняў;
* Слаўгарадская паласа краявых утварэнняў;
* Мазырская паласа краявых утварэнняў;
* Столінская паласа краявых утварэнняў.
 
Аршанская і слаўгарадзкая палосы краявых утварэнняў пазначаюць межы [[паазерскі ледавік|паазерскага]] і [[сожскі ледавік|сожскага ледавікоў]] (адпаведна). Астатнія ж палосы краявых утварэнняў пазначаюць толькі асобныя стадыі і фазы ў развіцці ледавіковага покрыва [[Чвэрцічны перыяд|чвэрцічнага перыяду]].
 
== Літаратура ==
Радок 16 ⟶ 41:
* Мацвееў А.В., Якушка В.П. Пра рэльеф Беларусі. Мн., 1994.
* Санько А. Марэна // БелЭн у 18 т. Т.10. - Мн., 2000.
* Санько А., Якушка В. Марэнны рэльеф // БелЭн у 18 т. Т.10. - Мн., 2000.
* Фізічная геаграфія Беларусі: вучэб. Дап. для студ. геагр. фак. / пад рэд. Б. М. Гурскага. Мн., 1995.
 
[[Катэгорыя:ГляцыялогіяГеалогія]]
[[Катэгорыя:ЛедавікіГеамарфалогія]]
[[Катэгорыя:Ледавіковы рэльеф]]
 
[[als:Moräne]]